Жлобінскі аквапарк

Жлобінскі аквапарк — спартыўна-забаўляльны комплекс у г. Жлобін. Заснаваны ў 2008 годзе (арх. В. М. Бяспалаў, У. Талочка, В. Яворская і інш.). Агульная плошча аквазоны складае 1500 м². Уваходзіць у склад Цэнтра алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай і плаванні.

Інтэр’ер Жлобінскага аквапарку.

Складаецца з 2 актыўных зон: забаўляльнай і зоны адпачынку. У першую ўваходзяць 2 басейны няправільнай формы (дзіцячы — памерам 12×8 м, дарослы — 30×16 м), вінтавая водная горка працягласцю 76 м, горная рака, гейзеры, гідрамасажныя і жамчужныя ванны, джакузі. Зона адпачынку прадстаўлена рускай, турэцкай і фінскай саунамі з джакузі, масажнымі кабінетамі, гарызантальнымі і вертыкальнымі салярыямі. На тэрыторыі Жлобінскага аквапарка размешчаны парыкмахерская, рускі більяр, кавярня, 5D-кінатэатр, камп'ютарная зала.

Прызёр рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Спазнай Беларусь» у намінацыі «Найлепшы турыстычны аб’ект» (2009).

Літаратура правіць

  • Жлобинский аквапарк // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2012. — Т. 3. Гомельская область. В 2 кн. Книга 1. Aбрамов — Липово. — 398 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0617-8.