Вячаслаў Мікалаевіч Бяспалаў
Вячаслаў Мікалаевіч Бяспалаў (нар. 26 чэрвеня 1943, г. Новасібірск, РСФСР) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (2010).
Вячаслаў Мікалаевіч Бяспалаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1943 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1967 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі Б. Ф. Кузьмін, Ашчэпкаў). У 1967—1970 гадах працаваў у праектным інстытуце «Новасібграмадзянпраект»; у 1970—2008 гадах галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар майстэрні ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Гомелі.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: інтэрнат трэста «Жылбуд-2» у Новасібірску (1974); жылы дом на рагу вуліц Кожара-Савецкай (1975); спартыўны комплекс «Дынама» (1973—1980); фізкультурна-аздараўленчы камбінат па вул. Артылерыйскай у г. Гомелі (I чарга будаўніцтва − 1982), інтэрнат абласных парткурсаў (1980—1982); інтэрнат гасцінічнага тыпу на 600 месцаў па вул. Багданава (2008); гасцініца «Кастрычніцкая» па вул. Ланге ў г. Гомелі (1980); жылыя дамы па вул. Пляханава (1981); аэравакзал (1985), гасцініца «Турыст» (1986), медгарадок у раёне «Асаўцы» г. Гомеля ў т.л. — Чыгуначная бальніца на 400 коек; анкалагічны дыспансер на 240 коек; кардыялагічны дыспансер на 240 коек; бальніца «Хімзавода» на 240 коек (1995); забудова бальнічнага комплексу ў Навабеліцы (Гомель) у складзе: 3-я гарадская бальніца на 800 коек; медінстытут на 2 500 студэнтаў; шпіталь інвалідаў ВАв; пасёлак для сірот-інвалідаў; (1973; 1993, у сааўтарстве з С. Малышавым, В. І. Ціхавай); медыцынскі цэнтр (спецдыспансер) на 480 коек (2003, у сааўтарстве з Яназам Кобэ, В. Сухоцкай; 17-павярховыя вышынныя маналітныя дамы; добраўпарадкаванне і рэканструкцыя завода «Гомельбудматэрыялы» ў г. Гомелі (1990-95) аўтар; рэканструкцыя рэстарана «Анастасія» ў жылым раёне «Валатава» г. Гомеля (2001, сааўтар У. П. Талочка).
Узнагароды
правіцьПерамогі ў рэспубліканскіх, усесаюзных конкурсах: «Лаўрэат прэміі савецкіх прафсаюзаў» — гасцініца «Турыст» у г. Гомелі (жнівень 1988); Гран-пры Нацыянальнага фестывалю архітэктуры. Праектаванне і рэалізацыя будынка «Медыцынскага цэнтра (спецдыспансер)» у г. Гомелі, 2003 (арх. Я. Кобэ, В. Бяспалаў, В. Сухоцкая).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беспалов Вячеслав Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Беспалов Вячеслав Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)