Асаўцы (Гомельскі раён)

вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Асаўцы́[1] (трансліт.: Asaŭcy, руск.: Осовцы) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабовіцкага сельсавета. Знаходзіцца недалёк на паўднёвы захад ад горада Гомеля.

Вёска
Асаўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
308 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
23(2)
Паштовыя індэксы
247038
Аўтамабільны код
3
СААТА
3210808008
Асаўцы на карце Беларусі ±
Асаўцы (Гомельскі раён) (Беларусь)
Асаўцы (Гомельскі раён)
Асаўцы (Гомельскі раён) (Гомельская вобласць)
Асаўцы (Гомельскі раён)

Геалогія правіць

Каля вёскі размяшчаецца Асаўцоўскае радовішча пяскоў. Пластавы паклад дробна- і сярэднезярністых пяскоў звязаны з адкладамі надпоймавай тэрасы Сажа. Радовішча эксплуатуецца, пяскі прыдатны на вытворчасць сілікатнай цэглы, сценавых блокаў[2].

Транспартная сетка правіць

Праз вёску праходзяць гарадскія аўтобусныя маршруты № 23, 62, 63

Гісторыя правіць

Вёска вядома з 18 ст. Непадалёк ад вёскі знаходзяцца шэраг помнікаў археалогіі.

Да 21 чэрвеня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Давыдаўскага сельсавета[3].

Дынаміка насельніцтва правіць

  • 1882 год — 19 двароў.
  • 1909 год — 50 двароў, 278 жыхароў.
  • 1959 год — 313 жыхароў (згодна перапісу).
  • 2004 год — 119 гаспадарак, 303 жыхароў.
  • 2009 год — 308 жыхароў [4]

Археалагічныя помнікі правіць

  • Мілаградскай культуры — 7-3 ст.да н.э.
  • Зарубенскай культуры — 2ст.да н.э. — 5ст.н.э. (1,5 км на ўсход ад вёскі).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Асо́ўцы
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  3. «Об упразднении Давыдовского сельсовета и изменении границ Бобовичского сельсовета Гомельского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 21 июня 2007 г. № 51 Архівавана 14 студзеня 2021. (руск.)
  4. Familio — сохранить память о людях и делиться исследованиями. Familio. Праверана 6 лістапада 2023.

Спасылкі правіць