Жуан-дэ-Нова (фр.: Île Juan de Nova) — невялікі востраў плошчай 4,4 км², які знаходзіцца ў Мазамбікскім праліве.

Жуан-дэ-Нова
фр. Île Juan de Nova
Пляж на востраве Жуан дэ Нова
Пляж на востраве Жуан дэ Нова
Характарыстыкі
Плошча4,4 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
17°03′ пд. ш. 42°45′ у. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Эпарсэ
Краіна
РэгіёнАстравы Эпарсэ
Жуан дэ Нова (Індыйскі акіян)
Жуан-дэ-Нова
Жуан-дэ-Нова
Жуан дэ Нова (Мадагаскар)
Жуан-дэ-Нова
Жуан-дэ-Нова
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жуан дэ Нова мае каля шасці кіламетраў у даўжыню і 1,6 км у шырыню, таксама вакол вострава на плошчы 40 км² знаходзяцца каралавыя рыфы. Палова вострава пакрытая лясамі. Фаўна прадстаўлена крачкамі, якія выводзяць тут птушанят з лістапада да сакавіка, а таксама чарапахамі, гнёзды якіх знаходзяцца на ўсіх пляжах вострава.

Востраў атрымаў сваю назву ў гонар адмірала Жуана да Нова, партугальскага адмірала, які адкрыў выспу ў 1506 годзе. Французы сталі ўладарамі вострава з 1897 года.

Востраў Жуан дэ Нова. Фотаздымак з космаса

З Жуан дэ Нова экспартавалася гуана з пачатку XX ст. і да 1970 года. Партовыя пабудовы вострава пад час Другой Сусветнай вайны былі атакаваныя нямецкай падводнай лодкай.

Мадагаскар лічыць востраў сваёй тэрыторыяй. На Жуан дэ Нова знаходзіцца невялікі французскі гарнізон і аўтаматычная метэаралагічная станцыя.