Адміністрацыйны падзел Францыі
Адміністрацыйны падзел Францыі — іерархічная сістэма тэрыторый і кіравання тэрыторыямі Францыі. Адміністрацыйны падзел Францыі выконвае тры галоўныя функцыі: палітычную (тэрытарыяльныя супольнасці), электаральную (выбарчыя акругі) і адміністрацыйную (дэцэнтралізаваныя дзяржаўныя органы).
На 1 студзеня 2012 года тэрыторыя Францыі, якая ўключае метраполію (тэрыторыю на кантыненце) і заморскія ўладанні Францыі, падзелена на наступныя, іерархічна падпарадкаваныя часткі:
- 27 рэгіёнаў, з іх 5 заморскіх;
- 101 дэпартамент, з іх 5 заморскіх;
- 342 акругі;
- 4055 кантонаў;
- 36 766 камун;
- тры самыя буйныя французскія камуны — Парыж, Марсель і Ліён, у сваю чаргу, падзелены на 45 муніцыпальных ці гарадскіх акруг: Парыж мае 20, Марсель 16, а Ліён 9.
Заморскія ўладанні Францыі таксама маюць свой адміністрацыйны падзел.