Тэрыторыя Бельфор

Тэрыторыя Бельфор (фр.: Territoire de Belfort) — невялікі дэпартамент на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Франш-Кантэ. Парадкавы нумар 90. Адміністрацыйны цэнтр - Бельфор. Насельніцтва 137,4 тыс. чалавек (95-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Тэрыторыя Бельфор
Territoire de Belfort
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Тэрыторыя Бельфор на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 90
Рэгіён: Франш-Кантэ
Прэфектура: Бельфор
Супрэфектуры: няма
Кантонаў: 15
Камун: 102
Прэзідэнт
генеральнага савета
:
Іў Акерман
Сацыялістычная партыя Францыі
Статыстыка
Насельніцтва 95-е месца
 -1999 137,4 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва: 225 чал/км²
Плошча: 609 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Плошча тэрыторыі 609 км ². Дэпартамент уключае 1 акругу, 15 кантонаў і 102 камуны.

Гісторыя правіць

Тэрыторыя Бельфор утварылася ў 1871 годзе, як адзіная частка Эльзаса, якая не адышла Германіі ў выніку Франкфурцкага дагавора. Каля паўвека яна захоўвала асобы статус, пакуль у 1922 г. не стала афіцыйна 90-м дэпартаментам Францыі. Аднак, яе гістарычная назва захавана: замест "дэпартамента Бельфор" яе па-ранейшаму завуць "тэрыторыяй Бельфор".

Нягледзячы на тое, што гістарычна Тэрыторыя Бельфор з'яўляецца часткай Эльзаса, яна не вернутая ў склад гэтага рэгіёна і афіцыйна з'яўляецца дэпартаментам рэгіёна Франш-Кантэ.

Зноскі

Спасылкі правіць