Эўры
Эўры (фр.: Évry) — горад у Францыі ў рэгіёне Іль-дэ-Франс за 25 км на паўднёвы ўсход ад цэнтра Парыжа.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ 1965 годзе Эўры стаў часткай французскай ініцыятывы «новага горада» і атрымаў цяперашнюю назву. Да гэтага ён быў вядомы як «Эўры-Пці-Бур» і налічваў усяго некалькі тысяч жыхароў. Калі Эўры быў толькі пабудаваны, аэрапорт Арлі быў асноўным міжнародным аэрапортам Францыі, і многія міжнародныя кампаніі стварылі ў ім свае галаўныя офісы. Аднак з пашырэннем аэрапорта Руасі ўсе буйныя кампаніі з’ехалі туды. Сярод нямногіх міжнародных кампаній, якія засталіся, — кампанія гатэляў і грамадскага харчавання «Accor» і сетка супермаркетаў «Carrefour». Хоць яны і маюць паштовы адрас у Эўры, геаграфічна яны знаходзяцца ў суседнім населеным пункце — у Куркуроне.
Транспарт
правіцьЭўры абслугоўваецца трыма чыгуначнымі станцыямі ўздоўж двух галін: Эўры-Валь-дэ-Сен, Эўры-Цэнтр Куркурон і Ле-Брас-дэ-Фер. Горад мяжуе на захадзе з аўтамагістралью A6, на поўдні з Нацыянальнай трасай 104, а Нацыянальная траса 7, якая праходзіць з поўначы на поўдзень, падзяляе горад на дзве часткі. Рака Сена пазначае ўсходнюю мяжу горада. У пачатку XXI стагоддзя быў пабудаваны новы порт для павелічэння грузапатоку барж.
Гарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
- ↑ а б Ministry of the Interior French National Directory of Representatives Праверана 15 сакавіка 2019.
- ↑ а б база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эўры