Жукоўшчынскі сельсавет (Дзятлаўскі раён)
Жуко́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Жукоўшчына.
Жукоўшчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дзятлаўскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Жукоўшчына |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 886 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Стрэльскі сельсавет у складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Страла. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лідскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нагародавіцкага сельсавета[1]. 12 лістапада 1973 года цэнтр перанесены ў вёску Жукоўшчына, сельсавет перайменаваны ў Жукоўшчынскі[2]. 30 снежня 2014 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гезгалаўскага пассавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1185 чалавек[4], з іх 87,8 % — беларусы, 5,1 % — палякі, 4,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 1886 чалавек[6].
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 30 декабря 2014 г. № 50 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.