Адкрыць галоўнае меню

Жуль Бардэ (фр.: Jules Jean-Baptiste Vincent Bordet, 13 чэрвеня 1870 - 6 красавіка 1961) — бельгійскі імунолаг і бактэрыёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1919).

Жуль Борде
фр.: Jules Jean-Baptiste Vincent Bordet
Jules Bordet pi.png
Дата нараджэння 13 чэрвеня 1870(1870-06-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 1961(1961-04-06)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, імунолаг, урач, палітык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Імуналогія, бактэрыялогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ілья Ільіч Мечнікаў
Вядомы як даследчык імунітэту
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Жуль Борде на Вікісховішчы

Скончыў Брусельскі ўніверсітэт, дзе ў 1892 атрымаў ступень доктара медыцыны. У 1894-1901 гг. працаваў у лабараторыі І. І. Мечнікава ў пастэраўскім інстытуце ў Парыжы. У 1901 г. арганізаваў пастэраўскі інстытут у Бруселі, дырэктарам якога заставаўся да 1940. У 1907-1935 гг. выкладаў бактэрыялогію і паразіталогію ў Брусельскім універсітэце.

Асноўныя навуковыя працы Ж. Бардэ прысвечаны імуналогіі. Ён усталяваў, што ў аснове імунных рэакцый ляжаць фізіка-хімічныя працэсы, паказаў механізм аглютынацыі, гемоліза, прэцыпітацыі, дэзінтаксікацыю, высвятліў ролю камлементу ў рэакцыі імунітэту. Сумесна з М. гГеем адкрыў рэакцыю канглютынацыі. Распрацаваў разам з А. Жангу рэакцыю звязвання камлементу. У 1906 г. сумесна з А. Жангу вылучыў бацылу-ўзбуджальніка коклюшу і прапанаваў асяроддзе для яго культывавання. Распрацаваў вучэнне аб анафілаксіі (1921) і тэорыю бактэрыяфагіі, прапанаваў тэорыю згортвання крыві.

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Jules Jean-Baptiste Vincent Bordet // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Jules Bordet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.