Журавель (сузор’е)

Журавель (лац.: Grus) — сузор’е ў Паўднёвым паўшар’і зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). Дзве найбольш яркія зоркі 1,7 і 2,1 зорнай велічыні. На тэрыторыі Беларусі часткова бачны ў жніўні-верасні.

Лацінская назва
(у р. скл.: Gruis)
Скарачэнне Gru
Плошча 365,5 кв. градусаў (0,886%)
Колькасць зорак,
ярчэйшых за m+6,5
(паводле каталога Гіпарха)
55
Назіраецца ў шыротах: 33°Пн – 90°Пд (цалкам)
53°Пн – 33°Пн (часткова)

Паходжанне назвы IAU: адно з паўднёвых сузор’яў, якія дадалі Кейзер і Хоутман.

Літаратура правіць