Жывакост каўказскі
від раслін
Жывако́ст каўказскі[3] (Symphytum caucasicum) — від кветкавых раслін роду Жывакост сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Жывакост каўказскі | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—50[3] см. Сцябло адзіночнае, прамастойнае, касматае. Лісце простае, суцэльнае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі блакітнага колеру, у завітках. Плод — сеткавата-маршчакаваты[3] арэшак шэрага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Сярэдняй Азіі і на Каўказе. Інвазійны від на тэрыторыі Еўропы. Расце на ўзлесках і палянах, у хмызняках, па берагах рэк і ручаёў, каля дарог, у парках, садах і агародах, на пустках. Мезафіт, мезатроф і эўтроф[4]. Добра пераносіць цень[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б Окопник кавказский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
правіць- Дзмітрыева С. А., Кухарава Л. В. Жывакост // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 293. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Окопник кавказский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)