Жывібунд
Жывібунд (літ.: *Živinbudas; XII ст. — паміж 1219 і 1235) — літоўскі князь. Адзін з пяці старэйшых літоўскіх князёў, названых у дагаворы 1219 года з галіцка-валынскімі князямі.
Жывібунд | |
---|---|
Нараджэнне | XII стагоддзе |
Смерць | не раней за 1219 і не пазней за 1235 |
У дагаворы названы 21 князь, пяць з іх названы старэйшымі, таксама ёсць думка, што старэйшым названы толькі Жывібунд. У кожным разе, Жывібунд названы першым у пераліку, што дае грунт для думкі пра яго як старэйшага ўладара літоўскіх зямель.
Магчыма, Жывібунд узначальваў літоўскія дружыны падчас вайны з Галіцка-Валынскім княствам. Апроч Галіцка-Валынскага летапісу, таксама згаданы познім Густынскім летапісам пад 1218 годам: «В лето 6726… Данилъ… пойде зъ Галича ку Мстиславу, тестю своему, и любезьне прият бысть от него. И посем пойде въ Володымер свой, идеже прийдоша к нему послы о мире от князей литовских. Въ Литве же тогда старей бе князь Живибунъдъ»[1].
Некаторыя гісторыкі лічаць Жывібунда продкам вялікага князя літоўскага Трайдзеня (1270—1282)[2].
У XVI ст. імя гістарычнага Жывібунда ўзята аўтарамі легендарнай часткі беларуска-літоўскага летапісання для сваіх персанажаў — Жывібунда I і Жывібунда II.
Крыніцы
правіць- ↑ ПСРЛ. Т.40. Густынская Летопись. — М., 2003.
- ↑ Гл. напрыклад радавод у William Urban. The Baltic Crusade. — 2nd ed.. — Chicago, Illinois, 1994. — С. 344. — ISBN 0-929700-10-4.; дзе даецца пералік людзей, вядомых толькі з XVI ст., крыніцай пазначана «Хроніка Быхаўца».
Літаратура
правіць- Lietuviškoji tarybinė enciklopedija. — T. 4: Gariga-Jančas. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1978. — 639, [1] p., [6] žml. lap. — P. 683.
- Rowell C. S. (1994). Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345. Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press. xxxiii. ISBN 9780521450119.
- Zigmantas Kiaupa, Jūratė Kiaupienė, Albinas Kunevičius (2000) [1995]. The History of Lithuania Before 1795 (English ed.). Vilnius: Lithuanian Institute of History. pp. 50-51. ISBN 9986-810-13-2.