Жыгучыя, кнідарыі (Cnidaria) — тып жывёл з радыяльным размяшчэннем органаў. Традыцыйна разглядаліся як клас кішачнаполасцевых.

Жыгучыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cnidaria Hatschek, 1888

Класы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  48738
NCBI  6073
EOL  1745
FW  4524

Насяляюць моры і акіяны, нешматлікія вядомы ў прэсных вадаёмах. Цела радыяльна-сіметрычнае, двухслойнае: вонкавы слой аддзелены ад унутранага студзяністай праслойкай. Некаторыя мюць шкілетныя элементы з хіціну або карбанату кальцыя. Характэрна наяўнасць жыгучых клетак, здольных выстрэльваць ніць (з шыпікамі, клейкую ці закручаную), што нярэдка суправаджаецца выхадам таксічных рэчываў і служыць для абароны і лоўлі здабычы (галоўным чынам планктонных жывёл).

Зноскі правіць