Жылы дом на Кацельніцкай набярэжнай
Жылы дом на Кацельніцкай набярэжнай у Маскве — адзін з «вышынных будынкаў», пабудаваны ў вусці Яўзы ў 1938—1952 гадах. Аўтары праекта — Д. М. Чачулін, А. К. Расткоўскі, інжынер Л. М. Гохман. Курыраваў будаўніцтва, у тым ліку, настаяў на выбары пляцоўкі для будаўніцтва дома Лаўрэнцій Берыя[1].
Славутасць | |
Жылы дом на Кацельніцкай набярэжнай | |
---|---|
55°44′50″ пн. ш. 37°38′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Масква, Кацельніцкая набярэжная, 1/15 |
Архітэктурны стыль | Сталінская архітэктура |
Архітэктар | Д. М. Чачулін, А. К. Расткоўскі |
Дата заснавання | 1952 |
Будаўніцтва | 1937—1952 гады |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7701992000 |
Вышыня | 176 м |
Матэрыял | сталь, бетон і тэракота |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом, які замыкае перспектыву ад Крамля да вусця Яўзы, будаваўся ў 1938—1940 і 1948—1952 гадах. Цэнтральны аб'ём налічвае 26 паверхаў (32 разам з тэхнічнымі паверхамі) і мае вышыню 176 м. У гмаху размешчаны 540 кватэр, з іх 336 двухпакаёвых, 173 трохпакаёвых, 18 чатырохпакаёвых і 13 аднапакаёвых кватэр. Да яго прылягае «стары», 9-павярховы жылы корпус, які выходзіць на Маскву-раку, спраектаваны тымі ж аўтарамі ў 1938 годзе і завершаны ў 1940-м. Усяго ў будынку знаходзяцца 700 кватэр, крамы, паштовае аддзяленне, кінатэатр «Ілюзіён» (базавы кінатэатр Дзяржфільмафонда; выходзіць на Вялікі Вацін завулак), музей-кватэра Г. С. Уланавай.
Зноскі
- ↑ Локоткова Ж. Сталинский зуб. Столичная вечерняя газета № 210, 16 декабря 2003, с. 31
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жылы дом на Кацельніцкай набярэжнай
- Жылы дом на Кацельніцкай набярэжнай Архівавана 14 студзеня 2012. на сайце СовАрх.ру
- Сталінскія гмахі - Будынак на Кацельніцкай набярэжнай Архівавана 26 мая 2015.