Жанна Мікалаеўна Чарняўская
Жанна Мікалаеўна Чарняўская (18 ліпеня 1971, Барысаўшчына, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларуская работніца мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 [1] і 8 склікання.
Жанна Мікалаеўна Чарняўская | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 18 ліпеня 1971 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 18 ліпеня 1971 года ў в. Барысаўшчына Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прафесійнае навучанне» са спецыялізацыяй «Аграінжынерыя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працавала майстрам вытворчага навучання ў дзяржаўным прафесійна-тэхнічным вучылішчы г. Хойнікі, спецыялістам, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, намеснікам старшыні Хойніцкага райвыканкама.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы[2]. З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.
Сям’я
правіцьЗамужам, мае дачку.