Завод горнага воску
Завод горнага воску — беларускае прадпрыемства па вытворчасці шырокага асартыменту нафтахімічнай прадукцыі для розных галін прамысловасці ў г.п. Свіслач Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Завод горнага воску | |
---|---|
Тып | ААТ[d] |
Заснаванне | 22 красавіка 1961 |
Краіна | |
Адрас | |
Сайт | belwax.by |
Гісторыя
правіцьГісторыя ААТ «Завод горнага воску» пачынаецца з 22 красавіка 1961 года, з моманту атрымання першай прадукцыі — тарфянога воску.
У 1971 годзе Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхніцы пры Савеце Міністраў СССР прыняў пастанову аб рэканструкцыі завода. У 1973 годзе быў збудованы цэх па выпуску тарфянога воску на аснове новай тэхналогіі, участак па атрыманні торфа шчолачнага рэагенту для свідравання, цэх па вытворчасці тэхналагічных змазак, корпус дасведчаных усталёвак.
У 1994 годзе вытворчасць тарфянога воску была спынена.
Да 1996 года завод меў статус дзяржаўнага прадпрыемства, а ў 1996 годзе завод ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства.
22 студзеня 2010 года на ААТ «Завод горнага воску» адбыўся афіцыйны запуск цэха па вытворчасці парафіну нафтавага цвёрдага[1].
Дырэктары
правіць- Віктар Ячнік (1970—1986)[2]
- Валер Уладзіміравіч Ясніцкі
Галерэя
правіць-
Завод горнага воску
-
Прахадная завода
-
Завод горнага воску
-
Дом з мемарыяльнай дошкай ў памяць Віктара Ячніка, былога дырэктара завода
-
Валун з памятнай таблічкай былому дырэктару завода