Загар
Загар[1] — пацямненне колеру скуры пад уздзеяннем ультрафіялетавага выпраменьвання, з прычыны якога ў эпідэрмісе скуры адкладваецца пігмент меланін.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/28/Sunbathing.jpg/220px-Sunbathing.jpg)
Клеткі глыбокага слоя эпідэрмісу выпрацоўваюць і назапашваюць меланін — пігмент, які вызначае колер скуры. Пад уплывам сонечнага выпраменьвання ўтварэнне меланіну павялічваецца, таму пры загары наша скура цямнее.
Загар развіваецца паступова пасля паўторнага апраменьвання невялікай інтэнсіўнасці. Найбольш інтэнсіўны і ўстойлівы загар узнікае пасля працяглага знаходжання на сонцы, што часта шкодна адбіваецца на стане здароўя (нервовай, сардэчна-сасудзістай і інш. сістэмах).
Зноскі
- ↑ Напісанне Загар ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.208.