Задарскі ўніверсітэт

Задарскі ўніверсітэт (харв.: Sveučilište u Zadru, лац.: Universitas Studiorum Jadertina)— універсітэт у харвацкім горадзе Задар. Першы ўніверсітэт заснаваны ў 1396 годзе, сучасны — у 2003 годзе.

Задарскі ўніверсітэт
харв.: Svečilište u Zadru
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва харв.: Svečilište u Zadru
Міжнародная назва University of Zadar
Заснаваны 2003
Рэктар Ante Ugdlešič
Студэнты 6000
Размяшчэнне Задар, Харватыя, Mihovila Pavlinovića bb; новы кампус: Franje Tuđmana 24i
Сайт unizd.hr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Згодна з асобнымі крыніцамі, у 1396 годзе дамініканцы заснавалі ў Задары вышэйшую багаслоўска-філасофскую школу тыпу агульных даследаванняў. У 1553 годзе гэта ўстанова стала называцца ўніверсітэт Джадзерціна і нават атрымала права прысуджаць навуковыя ступені. У 1806—1807 гадах, пры Напалеоне, вышэйшая школа дэградавала да ліцэя. У 1955 годзе тут быў заснаваны філасофскі факультэт — першы харвацкі ўніверсітэцкі інстытут, які знаходзіўся за межамі Заграба. 4 ліпеня 2002 года харвацкі парламент прыняў пастанову аб заснаванні ўніверсітэта. 25 сакавіка 2003 года адбылося першае пасяджэнне ўніверсітэцкага савета, на якім быў зацверджаны статут гэтай ВНУ.

Структура правіць

Універсітэт Задара складаецца з 21 дэпартамента (аддзела):

  • Дэпартамент англістыкі
  • Дэпартамент археалогіі
  • Дэпартамент бібліятэказнаўства
  • Дэпартамент антрапалогіі і сацыяльна-культурнай антрапалогіі
  • Дэпартамент франкараманістыкі
  • Дэпартамент геаграфіі
  • Дэпартамент германістыкі
  • Дэпартамент гісторыі
  • Дэпартамент інфармацыі і камунікацыйных навук
  • Дэпартамент італьяністыкі
  • Дэпартамент класічнай філалогіі
  • Дэпартамент харватыстыкі і славістыкі
  • Дэпартамент гісторыі мастацтваў
  • Дэпартамент лінгвістыкі
  • Дэпартамент марскіх спраў
  • Дэпартамент міжземнаморскай аквакультуры
  • Дэпартамент педагогікі
  • Дэпартамент філасофіі
  • Дэпартамент псіхалогіі
  • Дэпартамент адукацыі і пачатковай адукацыі
  • Дэпартамент сацыялогіі
  • Дэпартамент эканомікі

Літаратура правіць

  • Cepulo, Dalibor. Legal Education in Croatia from Medieval Times to 1918: Institutions, Courses of Study, Transfers // Pokrovac, Zoran (Hrsg.). Juristenausbildung in Osteuropa bis zum Ersten Weltkrieg, Rechtskulturen des modernen Osteuropa, Bd. 3, Vittorio Klostermann, 2007, ISBN 978-3-465-04037-8, S. 95, Fn. 32.
  • Ridder-Symoens, Hilde de (ed.). A History of the University in Europe. Vol. 1: Universities in the Middle Ages, Cambridge University Press, 1992, ISBN 0-521-36105-2, p. 62-65, 80-89.

Спасылкі правіць