Зазямленне — электрычнае злучэнне з зямлёю электрычных машын, апаратаў, прылад, правадоў і іншага, а таксама прыстасаванне, што забяспечвае такое злучэнне. Бывае ахоўнае (для засцярогі людзей), рабочае і маланкаахоўнае.

Зазямляльная стужка на апоры ЛЭП

Ахоўнае зазямленне (карпусоў электрычных машын, апаратаў і іншага) засцерагае людзей ад паражэння электрычным токам. Яно зніжае да небяспечных значэнняў напружанне дотыку або крокавае напружанне (пры прабоях ізаляцыі ці кароткіх замыканнях).

Рабочае зазямленне забяспечвае нармальную работу электрычных машын, апаратаў, установак (зазямляюцца нейтралі трансфарматараў, нулявыя правады нізкавольтных ЛЭП, радыётэхнічныя антэны і іншыя).

Маланкаахоўнае зазямленне засцерагае электрычныя ўстаноўкі і абсталяванне ад перанапружання і току маланкі. Зазямляюцца ахоўныя тросы паветраных ЛЭП, разраднікі, маланкаадводы на тэхнічных збудаваннях і іншым.

Зазямленне складаецца з металічных электродаў (зазямляльнікаў) і праваднікоў, што злучаюць электроды з аб'ектам. Зазямляльнікі (стальныя трубы, рэйкі, стрыжні, стальныя або медныя лісты, палосы, правады і іншае) забіваюцца або закопваюцца на глыбіню ўзроўню грунтавых вод), злучаюцца з дапамогай зваркі. Электрычнае супраціўленне кожнага тыпу зазямлення строга рэгламентуецца і падлягае перыядычнай праверцы (замяраецца вымяральнікамі зазямлення, якія працуюць паводле прынцыпу вымяральнага моста або па кампенсацыйным прынцыпе з выкарыстаннем дапаможных зондаў-зазямляльнікаў).

Літаратура правіць