Закон Бэла-Мажандзі

Закон Бэла-Мажандзі абвяшчае: уся аферэнтная інервацыя, то ёсць цэнтраімклівыя (адчувальныя) нервовыя валокны, уваходзіць у спінны мозг праз заднія (дарзальныя) карэньчыкі, а праз пярэднія (вентральныя) карэньчыкі выходзяць рухальныя (эферэнтныя) валокны  (укр.), што прадстаўляюць сабой аксоны мотанейронаў  (руск.). Так, пасля перарэзвання пярэдніх карэньчыкаў надыходзіць параліч мускулаў, а пасля перарэзвання задніх карэньчыкаў губляецца адчувальнасць адпаведных участкаў цела.

11. Пярэдні карэньчык адказвае за правядзенне рухальных сігналаў 12. Задні карэньчык адказвае за сэнсарную інфармацыю
Франсуа Мажандзі  (руск.)
Чарлз Бэл

Закон Бэла — Мажандзі ўсталяваны ў 1822 годзе французьким фізіёлагам Франсуа Мажандзі  (руск.). У яго аснову пакладзены апублікаваныя ў 1811 годзе назіранні шатландскага анатама Чарлза Бэла. Закон быў пацверджаны ў доследах на жабах фізіёлага Іагана Мюлера.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.
  • Haberling, W (1924). Johannes Müller. Leipzig, Germany: Akademische Verlagsgesellschaft. с. 118-9. 
  • Cranefield, Paul Frederic (1974). The Way in and the way out: François Magendie, Charles Bell, and the roots of the spinal nerves. Mt. Kisco, NY: Futura Pub. Co. с. 2,30,87.