Чарлз Бэл (фізіёлаг)
Сэр Чарлз Бэл (англ.: Charles Bell; 12 лістапада 1774, Эдынбург, — 28 красавіка 1842, Вустэр) — шатландскі фізіёлаг і анатам, член Лонданскага каралеўскага таварыства.
Чарлз Бэл | |
---|---|
англ.: Charles Bell | |
Дата нараджэння | 12 лістапада 1774[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 красавіка 1842[3][4][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | William Bell[d] |
Род дзейнасці | анатам, нейрабіёлаг, хірург, пісьменнік, урач, выкладчык універсітэта, неўролаг, фізіёлаг, філосаф, мастак |
Навуковая сфера | фізіялогія, анатомія[5] і natural theology[d][5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] Каралеўскі медаль[d] (1829) Fellow of the Royal College of Surgeons of Edinburgh[d] (1799) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБыў малодшым братам анатама і хірурга Джона Бэла (1763—1820)[7]. З 1828 года працаваў прафесарам па анатоміі ў Лондане, з 1836 года — прафесар ў Эдынбургу. Сярод навуковых дасягненняў адно з найважнейшых — адкрыццё сувязі перыферыйнай нервовай сістэмы з пэўнымі абласцямі мозгу. У 1811 годзе вучоны фармулюе тэорыю аб тым, што заднія карэньчыкі спіннога мозгу адказваюць за сэнсарныя функцыі, у той час як пярэднія карэньчыкі адказваюць за маторыку. Тэорыя Бэла была ў 1822 годзе пацверджана французскім фізіёлагам Франсуа Мажандзі і функцыянальны падзел нервовых галін спіннога мозгу сёння вядомы як закон Бэла-Мажандзі.
У 1829 годзе за выбітны ўклад у развіццё фізіялогіі вучоны быў узнагароджаны медалём Каралеўскага навуковага таварыства Вялікабрытаніі.
Выбраныя навуковыя працы
правіць- Essays on the Anatomy of Expression in Paiting, (1806)
- New Idea of Anatomy of the Brain, (1811)
- The Nervous System of Human Body, (1830)
- The hand; its Mechanism and vital Endowments, as evincing Design, (1833).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Педагоги и психологи мира — 2012.
- ↑ Charles Bell — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Sir Charles Bell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ Белль, Джон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
правіць- Белль, Чарльз // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
- Enzyklopädie des Wissens. Bd. 2. Köln, 1990.