Ву́стэр (англ.: Worcester, МФА: [ˈwʊstə]) — горад у Англіі, выдзелены ў асобны раён са статусам «сіці», у цэнтры цырыманіяльнага і неметрапольнага графства Вустэршыр.

Горад
Вустэр
англ.: Worcester
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Графства
Каардынаты
Плошча
33 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
93353 чалавекі
Шчыльнасць
2805 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
01905
Афіцыйны сайт
worcester.gov.uk (англ.)
Вустэр на карце Вялікабрытаніі
Вустэр (Вялікабрытанія)
Вустэр

У сучасных межах з 1974, пасля далучэння да горада Вустэр двух грамадзянскіх прыходаў Уарндан і Сент-Петэр. Займае тэрыторыю 33 км² і мяжуе на ўсходзе з раёнам Вічэйван, на захадзе з раёнам Малверн Хілс. На тэрыторыі горада пражываюць 93 353 чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 2 805 чал./км²[1].

Вустэр кіруецца гарадскім саветам, які складаецца з 35 дэпутатаў, што выбіраюцца ў 15 акругах. У выніку апошніх выбараў 16 месцаў у савеце займаюць кансерватары[2].

На тэрыторыі горада размешчаны Вустэрскі кафедральны сабор 13-14 стагоддзяў пабудовы, цэнтр англіканскай епархіі Вустэр.

Па імі горада атрымаў назву Вустэрскі соус.

Зноскі

Спасылкі правіць