Закон аб Імператарскім доме

Закон аб Імператарскім доме (яп.: 皇室典範 ко:сіцу тэмпан, «традыцыйныя палажэнні аб Імператарскім доме») — закон Японіі № 3 ад 16 студзеня 1947 года, які рэгулюе нормы перадачы ў спадчыну Імператарскага прастола, сістэму і структуру Імператарскага дому, а таксама дзейнасць Савета Імператарскага дому Японіі.

закон
«Закон аб Імператарскім доме»
皇室典範, こうしつてんぱん
Дзяржава:
Нумар: № 3 ад 16 студзеня 1947
Падпісанне: Імператар Японіі
Уступ у сілу: 3 мая 1947 года

Гісторыя закона правіць

Першая рэдакцыя Закона аб Імператарскім доме была прынята 11 лютага 1889 года, у часы існавання Японскай імперыі, паводле прамога імператарскага ўказу. Пасля паражэння Японіі ў Другой сусветнай вайне, 16 студзеня 1947 года паводле патрабаванняў новай Канстытуцыі Японіі[1] была зацверджана другая рэдакцыя гэтага Закона, гэтак званы Закон № 3.

Для адрознівання дзвюх рэдакцый першую часта завуць Былым Законам аб Імператарскім доме (яп.: 旧皇室典範), а другую — Законам аб Імператарскім доме. Апошні дзейнічае у Японіі дагэтуль.

У 1949 годзе да другой рэдакцыі Закона аб Імператарскім доме была ўнесена папраўка Законам № 134, якая адцягвала момант уступлення Закона ў сілу да 1 чэрвеня 1949 года.

Структура закона правіць

Закон аб Імператарскім доме складаецца з пяці раздзелаў і дадаткаў, якія абумовілі дзеянне Закона:

  • Раздзел I. Атрыманне ў спадчыну Імператарскага Прастола.
  • Раздзел II. Імператарская сям'я.
  • Раздзел III. Рэгенцтва.
  • Раздзел IV. Паўналецце, паважлівыя тытулы, Цырымонія ўзыходжання на прастол, Цырымонія Вялікай жалобы, Кніга Імператарскай дынастыі, а таксама маўзалеі і магілы.
  • Раздзел V. Савет Імператарскага Дому.
  • Дадатковыя палажэнні.
  • Дадатковае палажэнні (Закон № 134 ад 31 мая 1949 года).

Зноскі

  1. Артыкул 2 Канстытуцыі Японіі прадугледжваў прыняцце новага Закона аб Імператарскім доме: Імператарскі Прастол з'яўляецца спадчынным і перадаецца ў спадчыну ў адпаведнасці з Законам аб Імператарскім доме, прынятым Парламентам Японіі. Канстытуцыя Японіі.

Літаратура правіць

  • Закон Японии об Императорском доме // Энциклопедия Ниппоника: в 26 т. 2-е издание. — Токио: Сёгаккан, 1994—1997. (яп.)
  • EHS law bulletin series, Japan. — Tokyo: Eibun-Horei-Sha, 1948. (англ.)
  • 奥平康弘著 『「萬世一系」の研究 : 「皇室典範的なるもの」への視座』 — 東京: 岩波書店, 2005. (яп.)
  • 同朋舎編集部編 『皇室典範』 — 東京: 同朋舎, 2002. (яп.)

Спасылкі правіць