Закі́й[2] (трансліт.: Zakij, руск.: Закий) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчаны за 17 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 11 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, на захадзе — р. Каменка (прыток р. Мухавец), на ўсходзе меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтадарозе Малыя Радванічы—Брэст.

Вёска
Закій
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 50 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225042[1]
Аўтамабільны код
1
Закій на карце Беларусі ±
Закій (Беларусь)
Закій
Закій (Брэсцкая вобласць)
Закій

У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).

Гісторыя правіць

У 19 стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Пад 1839 годам пазначана ў ліку сёл Камянец-Жыровіцкага царкоўнага прыхода. Паводле рэвізскіх матэрыялаў вёска (117 жыхароў) — уласнасць пана Выганоўскага. У 1890 годзе цэнтр Закійскай сельскай грамады, якой належала 115 дзес. зямлі. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін, ветраны млын.

У 1905 годзе вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 72 двары, загубілі 6 жыхароў; на фронце загінула 7 вяскоўцаў, у партызанах — 5. У жніўні 1949 года арганізаваны калгас імя Варашылава, у які ўваходзіла 48 гаспадарак.

Насельніцтва правіць

  • 39 двароў, 249 жыхароў (1897)
  • 263 жыхары (1905)
  • 36 будынкаў, 165 жыхароў (30.9.1921)
  • 72 двары, 285 жыхароў (1940)
  • 170 жыхароў (1959)
  • 124 жыхары (1970)
  • 13 гаспадарак, 24 жыхары (1997)
  • 21 гаспадарка, 39 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Почтовые индексы, почтовые коды, телефонные коды городов
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць