«Залаты павук»[1] (эст.: Kuldämblik) — першы кароткаметражны гукавы эстонскі фільм, зняты ў 1930 годзе.

Залаты павукM:
эст.: Kuldämblik
Жанр музычны фільм[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
Аператар
Краіна
Мова эстонская мова
Год 1930

Рэжысёр — Барыс Янікоск (1897—1976). Аператар і гуказапіс — піянер эстонскага кіно Канстанцін Мярска (1896—1951). Сцэнарыст — эстонскі пісьменнік Хендрык Саар (псеўданім Ківіломбі Інтс, 1893—1944?).

Дыялогі і песні для эксперыментальнага «песенна-гукавога фільма» былі запісаны на пласцінкі. Прэм’ера фільма адбылася 16 сакавіка 1930 года. Аднак ён не апраўдаў ускладзеных на яго тэхнічных і фінансавых чаканняў. Фільм лічыцца страчаным.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — артыкул Эстонія, С.169