Залёты
«Залёты» — камедыя, якая выйшла з-пад пяра В. Дуніна-Марцінкевіча ў 1870 г., гаварылі персанажы па-беларуску і па-польску.
У гэтым творы далейшае развіццё атрымала тэма спажывецтва і беспрынцыпнасці, уласцівых надыходзячаму капіталізму. Польскі тэкст на беларускую мову ў пачатку XX ст. пераклаў Янка Купала, у 1915 г. «Залёты» былі пастаўлены ў Вільні Беларускім музычна-драматычным гуртком. А першая публікацыя гэтай п’есы адбылася ў газеце «Вольная Беларусь» у 1918 г.
В. Дуніна-Марцінкевіч паэтызаваў жыццё і побыт селяніна як носьбіта высокіх маральных і эстэтычных каштоўнасцей, што садзейнічала нараджэнню новых дэмакратычных ідэй у беларускай літаратуры. Камедыя была напісана ў традыцыях двухмоўя і прысвечана праблеме расслаення парэформеннай вёскі. Тут многа камедыйна-бытавых сцэн, дзеянне часта суправаджаецца песнямі і танцамі, але вядучыя прынцыпы — сатырычнае выкрыццё «чыноўных п’явак». Высмейваецца каставая абмежаванасць пінскай шляхты.
Асноўны персанаж «Залётаў» — Антон Сабковіч. Ён жыве толькі адной мэтай: «выбіцца ў людзі», разбагацець любымі сродкамі.
Асобы
правіць- Ян Пaчцiўcкi — мapшaлaк.
- Алякcaндp Сaкaльнiцкi — cyддзя.
- Адэля — ягo дaчкa.
- Адoльфaк — cын Сaкaльнiцкaгa.
- Стaнicлaў Зaцнeўcкi — мaлaды пaмeшчык.
- Антoн Сaбкoвiч — apaндaтap.
- Дaмiцэля — ягo cяcтpa.
- Пятpyк — пapaбaк.
- Гaпoн Бapычкa — ceлянiн.
- Кyлiнa — ягo жoнкa.
- Мapыcя — ix дaчкa.
- Мopдкa — яўpэй-цecля.
Літаратура
правіць- Янушкевіч Я. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч // Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX ст. / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. I. Мархель, В. А. Чамярыцкі. — 2-е выд. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 582 с. ISBN 978-985-08-1167-7