Замак Кейла
За́мак Ке́йла (эст.: Keila vasallilinnus) — рэшткі замку ў эстонскім горадзе Кейла (павет Хар'ю).
Замак | |
Кейла | |
---|---|
Keila vasallilinnus | |
![]() | |
59°18′14,50″ пн. ш. 24°26′14,70″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Кейла |
Тып будынка | замак |
Першае згадванне | 1433 |
Дата заснавання | XIV стагоддзе |
Дата скасавання | 1750 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | рэшткі |
![]() |
У 1976 годзе мясцовыя краязнаўцы знайшлі ў зарасніку на паўднёва-ўсходняй ускраіне парку прамавугольны будынак са сценамі больш чым метровай даўжыні. На заходнім рагу будынка захаваліся сляды круглай вежы. Праведзеныя ў 1970-х і 1990-х раскопкі пацвердзілі, што даўней на гэтым месцы знаходзілася комплекс абарончых збудаванняў.
Гісторыя правіць
Меркавана гэта была ўмацаваная сядзіба феадала па прозвішчы Кегель, пабудаваная прыкладна ў сярэдзіне XIV стагоддзя. Першыя згадкі пра яе адносяцца да 1433 года, калі новы ўласнік Арнт Калле прадаў сядзібу Лівонскаму ордэну. Верагодна ў 1470 годзе, падчас рэстаўрацыі Кейльскай царквы, сядзіба была перабудавана ў васальны замак: да асноўнага аб’ёму памерам 15х25 м была дабудавана вежа і нарошчаныя муры. Усе ўмацаванні былі абкружаны драўляным частаколам. У сярэдзіне таксама быў выкапаны калодзеж 4-метровай глыбіні.
Падчас Лівонскай вайны рускія войскі спалілі замак (1560). Цягам наступных 60 гадоў замак змяніў 11 уласнікаў.
XVII стагоддзе стала эпохай росквіту маёнтка, тут у прамысловых маштабах здабывалі ласося. Паводле шведскіх і нямецкіх дакументаў 1686 і 1694 гадоў замак быў двухпавярховы.
Падчас Паўночнай вайны 1710 года замак ізноў быў моцна пашкоджаны. У 1750 канчаткова закінуты. Рэшткі падвальных памяшканняў часткова выкарыстоўваліся яшчэ ў XIX стагоддзі. Паступова руіны зараслі, ператварыўшыся ў пагорак.
Цяпер плошча замка расчышчана, рэшткі муроў закансерваваны.
Галерэя правіць
-
План замка
-
-
Калодзеж
-
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замак Кейла
- Музей Хар’юмаа Архівавана 21 студзеня 2013. (эст.)
- Эстонскія сядзібы (эст.)