Конапішце (чэшск.: Konopištĕ) — замак у Чэхіі, прыкладна за 50 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Прагі, каля горада Бенешаў.

Замак
Конапішце
Konopiště
Від на замак з боку сада
Від на замак з боку сада
49°46′46″ пн. ш. 14°39′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Чэхія
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Romantic architecture[d]
Заснавальнік епіскап Тобіяш з Бенешава
Дата заснавання XIII стагоддзе
Асноўныя даты

1327Замак перайшоў да фаміліі Штэрнберкаў
1468
Захоплены войскамі караля Іржы з Подзебрадаў1648
Захоплены і разрабаваны шведскай арміяй — 1887
праданы эрцгерцагу Францу Фердынанду д' Эстэ1921
стаў дзяржаўнай ўласнасцю Чэхаславакіі1944
Размяшчаўся генеральны штаб
войскаў SS у Багеміі — 1945

Сховішча трафейных твораў
мастацтва — '

Стан Адкрыты
Сайт zamek-konopiste.cz
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя замка

правіць

Замак быў пабудаваны ў XIII стагоддзі епіскапам Тобіяшам з Бенешава ў гатычным стылі, потым некалькі разоў рэканструяваўся. Першапачаткова замак Конапішце быў пабудаваны на ўзор французскага замка як моцная гатычная крэпасць прамавугольнай формы з круглымі вежамі па вуглах, што давала магчымасць максімальна эфектыўна абараняцца падчас асад. Усяго ў замку было 7 веж: чатыры па вуглах, адна ў цэнтры паўночнай сцяны і дзве ў цэнтрах кароткіх заходняй і ўсходняй сцен. Умацаванні замка дапаўнялі роў і земляныя валы.

Ад роду Беняшовічаў замак у 1327 годзе перайшоў да знатнай фаміліі Штэрнберкаў, якая таксама валодала замкам Чэскі-Штэрнберк паблізу ад Бенешава. У XVII стагоддзі Штэрнберкі перабудавалі яго ў стылі позняй готыкі і пазней у стылі позняга Адраджэння. Падчас гусіцкіх войнаў замак падвергнуўся працяглай асадзе каралеўскіх войск, якая працягвалася 17 месяцаў, і ў 1468 годзе быў заваяваны войскамі караля Іржы з Подзебрадаў.

У 1648 годзе ў перыяд Трыдцацігадовай вайны замак быў захоплены і разрабаваны шведскай арміяй, пасля чаго прыйшоў у заняпад. Састарэлы замак купіў на аўкцыёне чэшскі дваранін Ян Ёзаф Вртба. У пачатку XVIII стагоддзя замак яшчэ раз быў перабудаваны сям’ёй Вртба ў стылі барока. Замест разваднога замкавага моста быў узведзены каменны, ва ўсходняй вежы прарубілі новы ўваход у замак, вышыня веж была паменшана да ўзроўню замкавых пабудоў, акрамя таго пабудавалі вялікі паўднёвы флігель.

У 1887 годзе замак быў праданы за 2 млн золатам эрцгерцагу Францу фердынанду д' Эстэ, спадычынніку Аўстра-венгерскага прастола, па ініцыятыве якога ў 1889—1894 гадах замак быў яшчэ раз карэнным чынам перабудаваны. Рэканструкцыя замка ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам архітэктараў з Вены Ёсефа Моцкара і Франца Шморанца. Эрцгерцаг быў вялікім аматарам паляўніцтва, абсталяваў у замке механічны цір, пашырыў калекцыю зброі і даспехаў, а таксама стварыў некалькі «паляўнічых калідораў», упрыгожаных здабытымі трафеямі — тысячамі аленевых рагоў, вепручыных іклаў, чучаламі лісіц, экзатычных жывёл і птушак. Акрамя гэтага, пры эрцгерагу замак быў абсталяваны вадаправодам, каналізацыяй, была праведзена электрычнасць, у цэнтральным флігелі замка быў усталяваны ліфт (які працаваў за кошт плаціны, пабудаванай на бліжэйшым ставе) і ўнесены шэраг іншых тэхнічных інавацый для таго часу.

Тады ж вакол замка быў разбіты парк у англійскім стылі з тэрасамі, разарыям і мармуровымі статуямі. Замак у Конапішце быў любімым месцам адпачынку і палявання Фраца Фердынанда. За час валодання замкам, акрамя паляўнічых трафеяў, Франц Фердынанд сабраў у ім вялікую калекцыю гістарычнай зброі і розных рэчаў з выявай Святога Георгія. Калі Франц фердынанд быў забіты ў 1914 годзе, яго дзеці атрымалі ў спадчыну замак і калекцыі, якія там знаходзіліся.

 
Від на замак з возера

У 1943 годзе замак стаў месцазнаходжаннем генеральнага штаба войскаў SS у Багеміі і служыў да 1945 года таксама сховішчам трафейных твораў мастацтва. У канцы Другой сусветнай вайны значная частка твораў мастацтва і калекцыйных рэчаў была вывезена з Конапішце, але да 1946 года большасць з іх была вернута ў замак. Частка твораў мастацтва Конапішцкай калекцыі захоўваецца цяпер у Празе.

Пасля Другой сусветнай вайны, замак, які знаходзіўся ў дзяржаўнай уласнасці быў адкрыты для турыстаў. Цяпер (у пачатку XXI стагоддзя) Міністэрства культуры Чэхіі выдаткоўвае каля 80бр0 000 долараў на падтрымку замка, часткова кампенсуючы гэтую суму за кошт турызму[2].

Калекцыі замка

правіць

У замку Конапішце захоўваецца значная калекцыя твораў мастацтва і мастацкіх промыслаў эпохі готыкі, рэнесансу, барока, паляўнічых трафеяў, гістарычнай, баявой і паляўнічай зброі, даспехаў. Калекцыя паляўнічай зброі XVI—XVIII стагоддзяў з’яўляецца трэцяй па памеры ў Еўропе, таксама вялікая калекцыя паляўнічых трафеяў — каля 4400 экзэмпляраў (усе «здабыў» эрцгерцаг Франц Фердынанад, але гэта не канчатковая колькасць яго трафеяў — за ўсё жыццё на паляванні ён забіў каля 256 000 жывёл)[3].

Зноскі

Спасылкі

правіць