Замак Фелін, або Вільяндзі — (ням.: Fellin, эст.: Viljandi loss) — сярэднявечны замак Эстоніі, асобныя фрагменты якога захаваліся да нашых дзён. Галоўная гарадская славутасць горада Вільяндзі.

Замак
Замак Фелін
Захаваная сцяна канвента
Захаваная сцяна канвента
58°21′15″ пн. ш. 25°35′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Горад Вільяндзі
Дата заснавання 1224
Стан руіны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Агляд замка Фелін
Рэканструкцыя замка Фелін

Замак належаў Тэўтонскаму ордэну і лічыўся адным з самых непрыступных на тэрыторыі Лівоніі[1].

Гісторыя

правіць

Замак быў заснаваны на месцы былога гарадзішча. Маштабнае будаўніцтва тут пачалося ў 1224 годзе. У далейшым замак перабудоўваўся і ўмацоўваўся.

У 1560 годзе замак моцна пацярпеў падчас Лівонскай вайны. Аднак пагібельнай для яго стала вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй — падчас аблогі 1602 года замак быў разбураны і ў далейшым больш не аднаўляўся. Канчатковае знішчэнне замка адбылося ў 1700—1710 гадах, у час Паўночнай вайны. Тады камяні з замкавых сцен выкарыстоўваліся для аднаўлення пацярпелых ад ваенных дзеянняў гарадскіх будынкаў.

Першыя раскопкі ў замку былі праведзены ў 18781879 гадах[1].

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць