Замак Фрэдэрыксборг

Фрэдэрыксборг (дацк.: Frederiksborg Slot) — замак (дакладней — палац), размешчаны ў гарадку Хілерод (дацк.: Hillerød) у Даніі. Замак быў пабудаваны для караля Крысціяна IV і ў наш час вядомы як Музей Нацыянальнай Гісторыі.

Замак
Фрэдэрыксборг
Frederiksborg Slot
55°56′06″ пн. ш. 12°18′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Данія
Горад Хілерод
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Архітэктар Hans van Steenwinckel the Younger[d]
Заснавальнік Фрэдэрык II
Дата заснавання 1620
Будаўніцтва 15601620 гады
Стан Музей Нацыянальнай Гісторыі
Сайт frederiksborgmuseet.dk
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
К. Кёбке. «Замак Фрэдэрыксборг», 1835

Першы замак на месцы Фрэдэрыксборга быў пабудаваны ў 1560 годзе каралём Фрэдэрыкам II (дацк.: Frederik II) і атрымаў назву Хілерэдсхолм (дацк.: Hillerødsholm) ад імя горада непадалёк.

У 1599 года Крысціян IV правёў сур’ёзную рэканструкцыю замка і назваў яго ў гонар свайго бацькі — Фрэдэрыксборг.

З 1693 годзе капліца замка была перададзена дацкім ордэнам Слана і Данеброг (Dannebrog).

У ноч з 16 на 17 снежня ў 1859 годзе ў замку здарыўся вялікі пажар, які пакінуў ад Фрэдэрыксборга адны руіны. Адразу пасля пажару была распачата рэканструкцыя замка. Нацыянальны гістарычны музей у замку Фрэдэрыксборг быў заснаваны ў 1878 годзе па ініцыятыве дацкага півавара Якабсена як аддзяленне фонду «Карлсберг».

1 лютага 1882 года абноўлены палац-музей адкрыўся для ўсіх жадаючых.

Малая рыцарская зала на першым паверсе і Вялікая рыцарская зала на другім паверсе былі адноўлены ў тым відзе, у якім яны былі ў часы караля Крысціяна IV (1588—1648). У астатніх залах перыядычна змяняюцца разнастайныя экспазіцыі. У залах на другім паверсе выстаўлены экспанаты часоў першых Олдэнбургскіх каралёў — ад Крысціяна I (1448—1481) да Крысціяна IV. Ва ўсходнім крыле прадстаўлены экспанаты другой паловы XIX-пачала XX стст. На трэцім паверсе прадстаўлены карціны, мэбля і прадметы палацавага ўжытку XVIII—XIX стст. На чацвёртым паверсе прадстаўлена сучаснае мастацтва Даніі.

Цікаўныя факты правіць

З 1671 па 1840 год усе дацкія манархі каранаваліся менавіта ў капліцы палаца Фрэдэрыксборг.

Вядомыя асобы правіць

Спасылкі правіць