Чэ́снек (венг.: Csesznek) — сярэднявечным замак у вёсцы Чэснек у медзье Веспрэм (Венгрыя).

Замак
Замак Чэснек
47°21′04″ пн. ш. 17°52′54″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Заснавальнік Jakab Cseszneky[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярэднявечны замак Чэснек быў пабудаваны прыблізна ў 1263 годзе баронам Якабам Чэснекі, які быў збраяносцам Караля Белы IV. З 1326 года па 1392 год замак належаў кароне, пакуль імператар Жыгімонт I Люксембург не перадаў яго шляхетнаму роду Гарай у абмен на вобласць Мачву ў Сербіі. У 1482 годзе род Гарай па мужчынскай лініі згас, і кароль Мацьяш Хуньядзі дараваў Чэснек роду Запальяі. У 1527 годзе ён перайшоў да барона Балінту Цераку.

На працягу XVI стагоддзя замак некалькі разоў змяняў уладальнікаў, у 1561 годзе яго аблажылі туркі-асманы. У 1594 годзе туркі ўсё ж захапілі замак, але ўжо праз чатыры гады венгры адбілі яго назад. У 1635 годзе замак набыў Даніэль Эстэрхазі, і да канца Другой сусветнай вайны ім валодалі Эстэрхазі.

Спасылкі правіць