Замкавая вуліца (Ліда)
За́мкавая вуліца — вуліца ў гістарычным цэнтры Ліды, адна з найбольш старажытных ў горадзе. Праходзіць ля сцен Лідскага замка, з поўдня і захаду. Канфігурацыя вуліцы змянілася апошні раз у 2010 годзе[1]. Яна цяпер злучае праспект Перамогі з вуліцай Савецкай. Захаваўся фрагмент жылой забудовы пачатку XX ст., у якім увасоблены асноўныя мастацка-стылявыя напрамкі гэтага перыяду.
Замкавая вуліца Q241475 | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
![]() |
Няцотны бок Правіць
Лідскі замак мае адрас: вуліца Замкавая, 1. Узведзены ў XIV ст. па ініцыятыве князя Гедыміна. Адноўлены ў кан. ХХ — пач. ХХІ ст.
Дом № 3 насупраць замкавай сцяны. Пабудаваны з цэглы. Размешчаны адасоблена. Двухпавярховы аб’ём блізкі ў плане да прамавугольніка, накрыты вальмавым дахам. У цэнтры галоўнага фасада — лоджыя, дзе размешчаны двухкалонны порцік. Паміж калонамі выступае балкон з ажурнай каванай агароджай. Сцены будынка завершаны карнізам, у сярэдзіне якога трохвугольны франтон порціка. Тарцовыя фасады завершаны шчытамі. Кожны паверх дома папярэчнай сцяной і лесвічнай клеткай падзелены на 4 кватэры. Цяпер тут гандлёвыя ўстановы.
Дом № 5 пабудаваны з цэглы як жылы. Размяшчэнне дома абумовіла складаную канфігурацыю яго плана — шматграннік са скругленым вуглом. Двухпавярховы аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Фасады маюць плоскаснае вырашэнне, пазбаўлены дэкору. Планіроўка зменена. Дом — помнік жыллёвай архітэктуры з рысамі канструктывізму. Цяпер тут гандлёвыя ўстановы.
Дом № 7 пабудаваны з цэглы. У 1939-41 тут жыў Валянцін Таўлай, паэт, грамадскі дзеяч, рэдактар газеты «Уперад». У 1965 на доме ўсталявана мемарыяльная дошка. Зараз тут размяшчаецца літаратурны аддзел Лідскага гісторыка-мастацкага музея.
Цотны бок Правіць
Дамы № 2, 4 — інтэрнат і адміністрацыйны корпус будаўнічага трэста, узведзены ў другой палове ХХ ст.
Дом № 8 пабудаваны з цэглы як жылы. Размешчаны адасоблена. Двухпавярховы, вырашаны ў выглядзе кампактнага аб’ёму з двухсхільным чарапічным дахам. Галоўны фасад шырокім поясам падзелены на два ярусы. Ідэнтычна вырашаны і дваровы фасад. Тарцы будынка завершаны шчытамі. Цяпер тут адміністрацыйныя ўстановы.
Помнік Гедыміну Правіць
Помнік Гедыміну, вялікаму князю літоўскаму, заснавальніку Лідскага замка, пастаўлены ў скверы на плошчы 600-годдзя Ліды, на рагу вуліц Грунвальдскай і Замкавай, каля паўночнай сцяны замка ў 2019 годзе.
Зноскі
- ↑ Рашэнне Лідскага раённага Савета дэпутатаў ад 25 чэрвеня 2010 г. № 17 «О переименовании улиц и бульвара(недаступная спасылка)» на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.)
Літаратура Правіць
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1986.- 371 с., іл.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замкавая вуліца (Ліда)