Замошша (Быхаўскі раён)
Замо́шша[1] (трансліт.: Zamošša, руск.: Замошье) — вёска ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Холстаўскага сельсавета.
Вёска
Замошша
|
Гісторыя
правіцьЗаснаваная на памешчыцкай зямлі, набытай сялянамі, збяднелым дваранамі і мяшчанамі ў канцы XIX стагоддзя.
Перад вайной у вёсцы жыло 155 чалавек у 30 дварах[2].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 года гітлераўцамі было спалена 30 двароў, забіта 35 жыхароў[2].
Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Гарадзецкага сельсавета[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б Замошье (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх