Холстаўскі сельсавет
Хо́лстаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Мокрае.
Холстаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Быхаўскі раён |
Уключае | 29 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Мокрае |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 4 чэрвеня 1965 |
Дата скасавання | 11 красавіка 1960 |
Насельніцтва (2019) | 2 496 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года як Мокраўскі (Макранскі) сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Мокрае[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Ямніцкага сельсавета[2].
4 чэрвеня 1965 года Мокраўскі сельсавет утвораны зноў у складзе 18 населеных пунктаў (Зарэчча, Лапша, Людкоў, Мазкі, Малінаўка, Мокрае, Падклённе, Падлессе, пасёлак РТМС, пасёлак цагельнага завода, Пянюгі, Сапяжынка, Сушчоў, Сядзібка, Сядзіч, Трасцівец, Холстава і Хутар), якія ўваходзілі ў склад Ямніцкага сельсавета, з цэнтрам у вёсцы Мокрае[3]. 18 сакавіка 1966 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Холстава[4], сельсавет перайменаваны ў Холстаўскі[5]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарадзецкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Брасавінка, Гарадзец, Замошша, Лубянка, Рэзкі, Сяліба)[6], 20 лістапада 2013 года — тэрыторыя скасаванага Баркалабаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Баркалабава, вёскі Бароўка, Барсукі, Дальняе Ляда, Залахвенне, Касічы, Ліпаўка, Рэкта, Сарочына і Хадуцічы)[7]. 17 ліпеня 2016 года цэнтр сельсавета быў перанесены з вёскі Холстава ў аграгарадок Мокрае[8].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1782 чалавек[9], з іх 95,4 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 2496 чалавек[11].
Былыя населеныя пункты
правіцьУ канцы 1930-х гг. на тэрыторыі сучаснага Холстаўскага сельсавета існавалі пасёлкі Востраў, Забавы, Чычылаўка.
Зноскі
- ↑ Мокрае // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — 728 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0409-9. С. № 276
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ↑ Холстава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — 728 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0409-9. С. № 315
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 лістапада 2015.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Быховского районного Совета депутатов от 20 июня 2016 г. №22-9 О переносе административного центра Холстовского сельсовета Быховского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.