Замэчак
Замэчак у Заслаўі — помнік археалогіі Х—ХІ стст., месца, дзе паводле падання жыла Рагнеда з сынам Ізяславам.
Гісторыя
правіцьУмацаванні гарадзішча ўзведзены ў адзін прыём у Х—ХІ стст., яны самы старажытны помнік Заслаўя.
Магчыма, тут у жыла Рагнеда з сынам Ізяславам, пасля разводу з кіеўскім князем Уладзімірам. Паводле падання, на самім гарадзішчы мог быць манастыр, дзе паводле гэтага ж падання апошнія гады жыла Рагнеда як манахіня. Ёсць легенда, што тут яна і пахавана, аднак археалагічныя даследаванні не пацвярджаюць гэтага факту.
Археалагічныя даныя паказваюць, што ў ХII ст. гарадзішча ўжо пакінулі насельнікі.
У пачатку ў цэнтры Замэчка ў 1990-х быў пабудаваны помнік «Тысячагоддзе праваслаўнай царквы на Беларусі».
Апісанне
правіцьГарадзішча размяшчаецца на ўзгорку над абалонай ракі Чарніцы і з трох бакоў абмежавана далінаю рэчкі і дрыгвой. Пляцоўка Замэчка, амаль круглая па форме з дыяметрам 70—74 метры па перыметры, абведзена валам і ровам. Вал не меў унутраных драўляных канструкцый, пры гэтым дасягае ў вышыні ад падножжа рова 6,5 метраў, на версе меў абарончую сцяну, а на схіле вала драўляны паркан з нахіленых калоў. Паводле археалагічных даследаванняў, выявілася, што вялікая частка жыхароў Замэчка былі ваярамі, што дало падставы лічыць гарадзішча збудаваннем з выразнымі мілітарнымі функцыямі[1].
Зноскі
- ↑ Заяц, Ю. А. Заславль X—XVIII веков. Минск, 1987. С. 38.
Літаратура
правіць- Заяц, Ю. А. Заславль X—XVIII веков. Минск, 1987.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замэчак
- www.radzima.org