Зара (газета)

беларуская газэта

«Зара» — раённая газета Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Заснавальнікі: Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт і Бешанковіцкі раённы Савет дэпутатаў.

«Зара»
Тып газета
Галоўны рэдактар Святлана Аляксандраўна Варашко
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы на тыдзень
Галоўны офіс Бешанковічы, вул. Савецкая, 15
Узнагароды
Вэб-сайт gztzara.by

Гісторыя правіць

16 ліпеня 1932 года на пасяджэнні райкама КП(б)Б было разгледжана пытанне аб арганізацыі раённай друкаванай газеты. Так, 29 ліпеня 1932 года рэдактарам газеты «Сталінец» быў зацверджаны Я. Шылянкоў, яго намеснікам — С. Яловік. Былі падабраны адпаведныя кадры супрацоўнікаў рэдакцыі і друкарні з ліку актывістаў селькораўскага руху.

12 жніўня 1932 года быў выпушчаны першы нумар раённай газеты «Сталінец».

З 25 мая 1943 года выпуск газеты быў адноўлены пры Лепельскім падпольным райкаме КП(б)Б. Пад назвай «Сталінец» Бешанковіцкая раённая газета выдавалася да 1956 года. У 1956 — пачатку 1957 гадоў газета называлася «За Радзіму». З лютага 1957 года раённая газета стала называцца «Зара».

У 2017 годзе газета «Зара» была ўзнагароджана Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта[1][2].

Рэдактары правіць

  • Я. Шылянкоў (1932—1934)
  • С. Яловік (1934—1937)
  • Ф. Н. Шаіркі (1937—1939)
  • М. Р. Сямёнаў (1939—1940)
  • А. В. Глікман (1940—?)
  • Д. Тарасевіч
  • І. Коныш
  • Б. Сувораў
  • В. Ганковіч
  • М. Прыгожы
  • Г. Галкоўскі (1990—2003)
  • Л. Паўлоўская (2003—2013)
  • Святлана Аляксандраўна Варашко (з 2013)

Зноскі

Літаратура правіць

  • Акулёнок, Л. Районка наша — юбиляр! Шагали вместе, вместе жили… / Л. Акулёнок // Зара (Бешанковічы). — 2012. — 24 жн. — С. 4-5.
  • Галкоўскі, Р. Ад «Сталінца» да «Зары» / Р. Галкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2002. — 13 жн. — С. 1.
  • «Зара» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 446.
  • З любімай газетай мы разам крочым па жыцці // Зара (Бешанковічы). — 2017. — 11 жн. — С. 4-5.
  • Крачкоўскі, А. На шляху станаўлення / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковiчы). — 2007. — 8 мая. — С. 3.
  • Крачкоўскі, А. Так нараджалася газета / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковiчы). — 2007. — 13 крас. — С. 2.
  • Крачкоўскі, А. У раёне — друкаваная газета / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2001. — 10 ліп. — С. 2.