Зарыфа Саіднасіраўна Саіднасірава

Зарыфа Саіднасіраўна Саіднасірава (30 верасня 1908, Туркестан — 16 жніўня 1986, Ташкент) — узбекскі хімік, кандыдат хімічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Узбекскай ССР (1968).

Зарыфа Саіднасіраўна Саіднасірава
Дата нараджэння 30 верасня 1908(1908-09-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1986(1986-08-16) (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Q7224874?
Муж Oybek[d]
Дзеці Bekjon Toshmuhamedov[d]
Род дзейнасці мастачка, хімік, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера хімія і літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат хімічных навук (1945)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 30 верасня 1908 года ў Туркестане, які тады быў у складзе Расійскай імперыі[1].

Першая ўзбекская мастачка. Дачка вядомага асветніка С. Мірджалілава  (руск.).

У Ташкенце вучылася ў школе імя Песталоці (1922-26), вучэбна-тэхнічным вучылішчы (1924-26), затым у студыі выяўленчых мастацтваў Разанава (1924-26).

Скончыўшы хімічнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Сярэднеазіяцкага ўніверсітэта (1926-30), выкладала фізіку, матэматыку і хімію ў сярэдніх школах, жаночых навучальных установах і рабфаках.

Была выкладчыкам, дацэнтам і загадчыкам аддзела Сельскагаспадарчага інстытута (1930-86), выкладчыкам Ташкенцкага медыцынскага інстытута (1932-37), рэдактарам вучэбна-педагагічнага Выдавецтва (1934-35).

Кандыдат хімічных навук (1945).

Аўтар падручніка «Хімія» для сярэдніх школ і тэхнікумаў (1933). Акрамя педагагічнай дзейнасці, Зарыфа Саіднасірава вяла навуковую працу над руска-ўзбекскім слоўнікам хімічных тэрмінаў. Унесла вялікі ўклад у захаванне, арганізацыю і публікацыю літаратурнай спадчыны свайго мужа ўзбекскага пісьменніка Айбека. Прымала актыўны ўдзел у падрыхтоўцы 20-томнага «Зборніка твораў» пісьменніка (1975-85) на узбекскай мове і 5-томных «Сачыненняў» на рускай мове (1985-87).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Узбекістана імя Беруні (1985)[1].

Была жонкай узбекскага пісьменніка Айбека  (руск.).

Памерла ў Ташкенце 16 жніўня 1986 года.

Зноскі

Літаратура правіць