Заходні рэзервовы ўніверсітэт імя Л. Кейса

Заходні рэзервовы ўніверсітэт імя Л. Кейса (англ.: Case Western Reserve University) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Кліўленд у штаце Агая, ЗША.

Заходні рэзервовы ўніверсітэт імя Л. Кейса
англ.: Case Western Reserve University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Case Western Reserve University
Заснаваны 1826
Студэнты 9 963 і 11 465[1]
Размяшчэнне Кліўленд, Агая, ЗША
Сайт case.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Заходні рэзервовы ўніверсітэт імя Л. Кейса быў заснаваны ў 1967 годзе на базе Заходняго рэзервовага ўніверсітэта, які быў заснаваны ў 1826 годзе і названы так з-за свайго размяшчэння ў Заходнім рэзерве штата Канектыкут, і Тэхналагічнага інстытута імя Л. Кейса, які быў заснаваны ў 1880 годзе дзякуючы ахвяраванням Леанарда Кейса-малодшага. Універсітэт складаецца з 8 школ, якія прапануюць больш за 100 праграм бакалаўрыяту. Ён з'яўляецца сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Па дадзеных Нацыянальнага навуковага фонду ЗША, у 2019 годзе ўніверсітэт выдаткаваў на даследаванні і распрацоўкі 439 мільёнаў долараў, што паставіла яго на 20-е месца сярод прыватных ВНУ і 58-е сярод усіх ВНУ ў ЗША. 1 суддзя Вярхоўнага суда ЗША, 5 алімпійскіх чэмпіёнаў, 1 астранаўт NASA, 3 мільярдэры і 17 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі з'яўляюцца выпускнікамі ці выкладчыкамі ўніверсітэта.

Структура

правіць
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Школа інжынерыі
  • Школа медсястрынства
  • Школа прыкладных сацыяльных навук
  • Школа стаматалогіі
  • Школа права
  • Школа медыцыны
  • Школа менеджменту

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць

Спасылкі

правіць