Захоп закладнікаў у ПК-19 у Суравікіна

23 жніўня 2024 года, прыкладна ў 12:30 гадзін, некалькі зняволеных (па папярэдніх даных, некаторыя з іх — члены ІДІЛ), захапілі папраўчую калонію № 19 (каля 1230 зняволеных[1]) у Суравікіна (Валгаградская вобласць, Расія)[2]. Як мінімум, адзін супрацоўнік ФСВП; гэта, папярэдне, начальнік УФСВН па Валгаградскай вобласці палкоўнік унутранай службы Сяргей Канавалаў, быў забіты.

Захоп закладнікаў у ПК-19 у Суравікіна
Месца нападу Расія Папраўчая калонія №19, Суравікіна (Расія)
Дата 23 жніўня 2024
Спосаб нападу захоп закладнікаў
Загінулыя 4 (+4 тэрарыстаў)
Колькасць тэрарыстаў 4
Закладнікі 12
Падазраваныя Ісламская дзяржава

Усяго ў закладніках апынуліся 12 чалавек (8 супрацоўнікаў калоніі і 4 асуджаны). Чацвярым супрацоўнікам ПК-19 злачынцы нанеслі колата-рэзаныя раны рознай ступені цяжкасці, трое з іх памерлі. Яшчэ чацвёра, якія аказалі супраціў, шпіталізаваныя, адзін з якіх памёр у бальніцы[3].

Сярод захопленых у закладнікі супрацоўнікаў ФСВП названы, у тым ліку, 45-гадовы начальнік ПК-19 Андрэй Дзевятаў.

Чацвёра тэрарыстаў, усе яны з’яўляюцца грамадзянамі Таджыкістана і Узбекістана, былі заблакаваныя ў асобным корпусе і не мелі магчымасці перасоўвацца па тэрыторыі ПК[4].

Падчас штурму (ён доўжыўся паўгадзіны, з 16:00 да 16:30), тэрарысты ў ПК-19 ліквідаваныя[5][6].

Па факце нападу на калонію Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу[7] па частцы 4 артыкула 206 і частцы 3 артыкула 321 КК РФ.

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць