Захоп закладнікаў у СІЗА Растова-на-Доне
Захоп закладнікаў у СІЗА ў Растове-на-Доне ісламскімі тэрарыстамі, якія дзейнічалі ад асобы «Ісламскай дзяржавы», адбыўся раніцай 16 чэрвеня 2024 года. Для вызвалення закладнікаў спецназ правёў штурм СІЗА, падчас якога тэрарысты былі ліквідаваныя.
Захоп закладнікаў у СІЗА Растова-на-Доне | |
---|---|
Месца нападу |
Следчы ізалятар №1, Растоў-на-Доне (Расія) |
Дата |
16 чэрвеня 2024 |
Спосаб нападу | захоп закладнікаў |
Зброя | заточкі, нажы, гумавыя дубінкі |
Загінулыя | 6 (тэрарысты) |
Колькасць тэрарыстаў | 6 |
Тэрарысты | Ісламская дзяржава |
Закладнікі | 2 |
Ход падзей
правіцьПа даных Telegram-канала «SHOT», у тры гадзіны ночы шасцёра зняволеных здзейснілі ўцёкі са сваіх камер. Яны выбілі аконныя рашоткі, спусціліся па канаце з 3-га і 4-га паверхаў, адзін з іх упаў і зламаў руку. Пасля выхаду з камер яны адседзеліся на тэрыторыі СІЗА, а затым згрупаваліся і ўзброіўшыся заточкамі, нажамі і гумовымі дубінкамі захапілі малодшага інспектара Віктара Канчакова[1].
Першыя паведамленні аб захопе закладнікаў былі апублікаваныя ў Telegram-канале «Baza». Пазней гэтая інфармацыя пацвердзілася. Увесь асабісты склад МУС, Расгвардыі і АМАПа быў узняты па трывозе. Са зняволенымі пачаты перамовы, падчас якіх быў узяты ў закладнікі начальнік аператыўнага ўпраўлення ФСВП Растоўскай вобласці Аляксандр Богма. Захопнікі запатрабавалі даць ім аўтамабіль, зброю і свабодны выезд з СІЗА. Яны запісалі некалькі відэа, на якіх сцвярджалі, што складаюцца ў групоўцы «Ісламская дзяржава»[2]. У 10 гадзін раніцы ў СМІ з’явілася інфармацыя, што зняволеныя спрабуюць пранікнуць да сховішча, дзе знаходзіцца баявая зброя супрацоўнікаў. Неўзабаве ўваходы і выхады на ўчастак, захоплены тэрарыстамі, блакаваныя. У 11 гадзін раніцы спецназ ФСВП пачаў штурм СІЗА. Закладнікі былі вызваленыя, а злачынцы ліквідаваныя[3].
Расследаванне
правіцьБыла ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 206 КК РФ «Захоп закладніка»[4]. Паводле інфармацыі «SHOT», ФСВП правядзе праверку пасля захопу[5].
Кіраўнік камітэта Дзярждумы РФ па інфармацыйнай палітыцы Аляксандр Хінштэйн заявіў, што за гэты інцыдэнт «многім давядзецца адказаць пагонамі»[6].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ "Заключенные взяли в заложники двух сотрудников СИЗО в Ростове". Интерфакс. 16 июня 2024.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Захватившие заложников в ростовском СИЗО требуют автомобиль и свободный выезд". Интерфакс. 16 июня 2024.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Заложники в СИЗО в Ростове-на-Дону освобождены". Интерфакс. 16 июня 2024.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ В Ростовской области возбуждено уголовное дело по факту захвата заложников в одном из СИЗО (руск.) . ROSTOF.RU (16 чэрвеня 2024). Праверана 16 чэрвеня 2024.
- ↑ ФСИН проведет проверку ростовского СИЗО-1 после захвата заложников (руск.). РИАМО (16 чэрвеня 2024). Праверана 16 чэрвеня 2024.
- ↑ Хинштейн заявил, что «многим придется ответить погонами» за ЧП в СИЗО