Захумле

(Пасля перасылкі з Захум'е)

Захумле (харв. Zahumlje, серб. Захумље) — сярэднявечнае сербскае княства, размяшчалася ў сённяшняй Герцагавіне і Паўднёвай Далмацыі (сучасная Рэспубліка Харватыя).

Карта Захум'е (ружовы колер)

Захумле атрымала сваю назву ад гары Хум (За + Хумам).

У Захумле ўладарнай дынастыяй былі Вушэвічы, выхадцы з заходняй часткі Белай Сербіі. Яны звалі сябе чырвонымі харватамі, хоць у часы візантыйскага імператара Канстанціна VII яны былі сербамі. Захумле рашуча супрацьстаяла любым спробам кантролю з боку Вялікіх сербскіх князёў на поўначы, і ў выніку яе валадары атрымалі тытул Вялікага князя для сябе.

Герб Захумля

Зямля Захумле межавала з Травуніяй, Паганіяй, Сербіяй і Харватыяй.

Пад сербскай уладай для палягчэння кантролю Захумле было падзелена на два княствы: Верхняе Захумле і Ніжняе Захумле. Верхняе неўзабаве было ўключана непасрэдна ў Сербію, Ніжняе працягвала існаваць.

Захумле стала васалам Харватыі ў часы Таміслава, у далейшым залежала ад Сербіі, якую ўзначаліла Дукля. Пасля доўгага дынастычнага змагання Захумле анексуе Паганію і з часам становіцца часткай Вялікага Княства Рашка.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць