Зборная Канады па рэгбі

Зборная Канады па рэгбі (англ.: Canada national rugby union team) — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Канаду на міжнародных спаборніцтвах па рэгбі вышэйшага ўзроўню. Міжнародная рада рэгбі адносіць канадскую каманду да зборных першага яруса.

Першы рэгбійны матч з удзелам канадскіх атлетаў прайшоў 1874 годзе, калі гульцы з універсітэта Макгіла сустрэліся са сваімі аднагодкамі з Гарварда ў горадзе Кембрыдж. З таго часу кожны год у лістападзе праходзіць гульня паміж гэтымі двума універсітэцкімі камандамі па правілах рэгбі 1870-х гадоў. Свой першы матч зборная Канады правяла 31 студзеня 1932 года, уступіўшы ў напружанай барацьбе зборнай Японіі.

Зборная Канады брала ўдзел ва ўсіх чэмпіянатах свету. Найвышэйшым дасягненнем у гэтым турніры стаў выхад у чвэрцьфінал у 1991 годзе. Акрамя гэтага да 2011 году канадскія рэгбісты штогод удзельнічалі ў кубку Чэрчыля. У двух апошніх розыгрышах «Канукс» удавалася выйсці ў фінал, аднак абодва разы яны прайгравалі другой зборнай Англіі.

Канадская зборная — наймацнейшая ў Паўночнай Амерыцы, і другая па сіле на кантыненце пасля зборнай Аргенціны. Станам на 9 верасня 2019 года «Кляновае лісце» займае 22-гі радок у рэйтынгу Міжнароднага саета рэгбі.

У нацыянальнай каманды дзве самыя папулярныя мянушкі — «Канукс» (гутарковая мянушка канадцаў) і «Кляновае лісце». Канадцы традыцыйна выступаюць у чырвона-белай форме.