Зборная Расійскай імперыі па футболе
Зборная Расійскай імперыі па футболе — нацыянальная футбольная зборная Расійскай імперыі, якая прадстаўляла краіну на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1910 па 1914 гады.
Расійская імперыя | |||
---|---|---|---|
руск.: Сборная Российской империи по футболу | |||
Федэрацыя | Усерасійскі футбольны саюз | ||
Галоўны трэнер | |||
Найбольшая колькасць гульняў | Васіль Жытараў (8) | ||
Найлепшы бамбардзір | Васіль Жытараў (4) | ||
Код ФІФА | RUS | ||
|
|||
Першая гульня | |||
Неафіцыйная: Расія 5:4 Багемія (Санкт-Пецярбург, Расія; 16 кастрычніка 1910) Афіцыйная: [1] Фінляндыя 2:1 Расія (Стакгольм, Швецыя; 30 чэрвеня 1912) |
|||
Апошняя гульня | |||
Нарвегія 1:1 Расія (Хрысціянія, Нарвегія; 12 ліпеня 1914) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Неафіцыйная: Расія 3:0 Нарвегія (Масква, Расія; 7 верасня 1913) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Германія 16:0 Расія (Стакгольм, Швецыя; 1 ліпеня 1912) |
|||
Алімпійскія гульні | |||
Колькасць удзелаў | 1 (Упершыню 1912) | ||
Найлепшы вынік | 8 месца (1912) |
Першую сустрэчу каманда правяла афіцыйна ў 1911 годзе, аднак дзве першыя фактычныя гульні зборнай адбыліся ў 1910 годзе (16 і 23 кастрычніка) супраць зборнай Чэхіі. Тады ж зборная Расійскай імперыі здабыла свае першыя дзве перамогі з лікам 5:4 (2:3) і 1:0 (0:0) адпаведна[2]. Надалей зборная правяла шэраг сустрэч з рознымі нацыянальнымі камандамі, але ў афіцыйных гульнях не здабыла ніводнай перамогі. Некалькі перамог яна здабыла як зборная Масквы (у тым ліку і «сухую» перамогу над Нарвегіяй з лікам 3:0 у 1913 годзе).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ На той момант цяперашні фінскі сцяг выкарыстоўваўся выключна неафіцыйна, афіцыйным ён стаў толькі пасля абвяшчэння незалежнасці Фінляндыі ў 1918 г.; да 1918 г. Фінляндыя ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі як Вялікае Княства Фінляндскае, і ў ёй выкарыстоўваўся расійскі трыкалор.
- ↑ Сборная России по футболу, 1910 год. Архівавана 29 сакавіка 2013. // rusteam.permian.ru