Звонкая раніца
«Звонкая раніца» — конкурс па падтрымцы юных вакалістаў, які праводзілі з 2011 года[1] як рэкламную кампанію ў падтрымку дзіцячай беларускай газеты «Раніца», а з 2-га сезона як самастойны праект без сувязі з «Раніцай». Пастаянныя арганізатары конкурсу — рэдакцыя газеты «Настаўніцкая газета» і Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» (Мядзельскі раён Мінскай вобласці). У розныя гады сярод арганізатараў былі турыстычныя кампаніі «Матэп-90» і «Юмай-тур», аператар мабільнай сувязі «Белсел».
Адбылося 5 сезонаў праекта (2011, 2011—2012, 2012—2013, 2013—2014, 2014—2015).
Парадак адбору ўдзельнікаўПравіць
Кастынгі конкурсу праходзяць у раённых цэнтрах Рэспублікі Беларусь (за час існавання кастынгі прайшлі ў 73 гарадах). У кастынгах прымаюць удзел навучэнцы агульнаадукацыйных навучальных устаноў Беларусі 7—11 класаў ва ўзросце 12—17 гадоў. Па выніках кастынгаў (як правіла, 300—400 чалавек у адным сезоне) журы адбірае фіналістаў (у розныя гады колькасць вагаецца ад 42 да 75 чалавек), якія ўдзельнічаюць у фінале конкурсу ў НДЦ «Зубраня».
Фінал конкурсуПравіць
Фінал конкурсу праходзіць у навучальным фармаце на працягу 21 дзён. Фіналісты наведваюць заняткі па вакале, харэаграфіі, сцэнічным руху, гісторыі эстраднай музыкі, сцэнічным макіяжы, зносінам з прэсай, а таксама ўдзельнічаюць у справаздачных канцэртах, рыхтуючы новы музычны матэрыял пад кіраўніцтвам педагогаў.
Пераможцы конкурсуПравіць
Пры вызначэнні пераможцаў конкурсу арганізатары першапачаткова адмовіліся ад жорсткага ранжыравання пераможцаў (у конкурсе няма 1, 2 і 3 месцаў, як гэта прынята традыцыйна) — пераможцамі конкурсу лічацца 10 фіналістаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў. Сума балаў складаецца з сумы балаў прафесійнага журы, балаў галасавання гледачоў у зале, балаў галасавання ўдзельнікаў праекта, балаў СМС-галасавання (з трэцяга сезона конкурсу), балаў прадзюсара конкурсу і балаў спецыяльных гасцей.
Гран-пры конкурсуПравіць
Згодна з умовамі конкурсу, з дзясяткі пераможцаў можа быць абраны уладальнік гран-пры конкурсу. Уладальнікамі гран-пры ў розныя гады былі:
- 2011 — Лаліта Карповіч (Ваўкавыск Гродзенскай вобласці)
- 2012 — Злаціслава Нячуйвіцер (пас. Дружны Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці)
- 2013 — Вольга Шамархан (Цяпіна Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці)
- 2014 — Яна Семіжон (Халопенічы Крупскага раёна Мінскай вобласці)
- 2015 — Вераніка Самускевіч (Баранавічы Брэсцкай вобласці)
Вядомыя госціПравіць
Штогод конкурс наведваюць вядомыя асобы, у розныя гады гасцямі фіналу конкурсу былі Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Іна Афанасьева, Пётр Ялфімаў, Алекс Дэвід (гурт «Атлантыка»), Дзядзя Ваня, Віталь Маціеўскі (гурт «Open Space»), актрыса Ірына Нарбекава.
Зноскі
- ↑ Конкурс юных вакалістаў “Звонкая раніца-2011”(нявызн.), Газета «Переходный возраст» . Праверана 23 ліпеня 2015. Архівавана 23 ліпеня 2015.
СпасылкіПравіць
- Відэаматэрыялы размешчаны на афіцыйным сайце конкурсу(недаступная спасылка)
Публікацыі пра конкурсПравіць
- Конкурс «Звонкая раніца» Архівавана 23 ліпеня 2015.
- Юные толочинцы вышли в финал «Звонкай раніцы»
- http://narachanka.by/?p=28694
- http://kraj.by/belarus/news/kultura/-oshmyanskiy-shkolnik-voshel-v-desyatku-pobediteley-konkursa-zvonkaya-ranitsa-2-2012-02-10
- http://pruzhany.net/1589-konkurs-yunyx-vokalistov-zvonkaya-ranica-2.html
- http://volkovysk.by/volkovysk-news/galasuj-za-yunuyu-va%d1%9ekavychanku.html(недаступная спасылка)
- http://www.kopyl.by/?p=14906&cpage=1#comment-5866
- http://sn.by/2011/11/24/zvonkaya-ranica/ Архівавана 6 сакавіка 2016.
- http://www.kolchuny.by/zvonkaj.html Архівавана 14 лютага 2015.
- http://www.myadel.minsk-region.by/ru/news/raion?id=6745(недаступная спасылка)