Згубленыя (тэлесерыял)

фантастычна-прыгодніцкі амерыканскі серыял

«Згубленыя» (англ.: Lost) — фантастычна-прыгодніцкі амерыканскі серыял пра лёс пасажыраў самалёту лініі Oceanic Airlines, які ляцеў рэйсам 815 з Сіднея да Лос-Анджэлеса і разбіўся на таямнічым востраве ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. 48 уцалелых пасажыраў спачатку нічога, апроч самалёта, не аб'ядноўвае. Апроч падзей на востраве, у кожную серыю ўплецены лёс аднаго з пасажыраў. Ад трэцяга сезону («Through the Looking Glass») у серыі прадстаўлены флэшфорварды.

Згубленыя
англ.: Lost
Жанр paranormal television program[d], навуковая фантастыка на тэлебачанні[d], драматычны тэлесерыял[d], robinsonade[d] і supernatural film[d]
Стваральнік Damon Lindelof[d], Джэфры Джэйкаб Абрамс[4] і Jeffrey Lieber[d]
Сцэнарыст
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская[1]
Колькасць сезонаў 6
Колькасць серый 121 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Carlton Cuse[d], Браян Бёрк[d], Jack Bender[d], Джэф Пінкнер[d], Stephen Williams[d], Эдвард Кітсіс[d], Адам Хоравітс[d] і Elizabeth Sarnoff[d]
Месца здымак Востраў Оаху
Працягласць серыі 42 хв.
Студыя ABC Studios[d] і Bad Robot Productions[d]
Трансляцыя
Тэлеканал ABC (тэлеканал)[2]
На экранах 22 верасня 2004[2] — 23 мая 2010[3]
Фармат відэа 16:9
Спасылкі
abc.go.com/shows/… (англ.)
IMDb ID 0411008
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Серыял быў створаны Дж. Дж. АбрамсамД. ЛіндэлафамДж. Ліберам, якія з'яўляюцца галоўнымі сцэнарыстамі. Большасць сцэн знята на востраве ОахуГаваі. 23 мая 2010 года выйшла апошняя серыя заключнага 6-га сезона. Вытворчасцю «Згубленых» займаецца Touchstone TelevisionBad Robot Productions і Grass Skirt Productions. Музыку да серыяла напісаў Майкл Джакіна. «Згубленыя» — адзін з самых дарагіх тэлевізійных серыялаў. Высокі кошт стаў вынікам вялікай колькасці персанажаў і дарагоўлі здымкаў на Гаваях.

Неспадзяваныя павароты сюжэту ды няспыннае напружанне гарантавалі «Згубленым» сусветную папулярнасць. У ЗША серыі першага сезону праглядалі ў сярэднім каля 16 мільёнаў чалавек. Серыял, які атрымаў агромністую папулярнасць у свеце, быў таксама прызнаны крытыкамі. Ён узнагароджаны «Эмі» за найлепшы драматычны серыял 2005 года, «Залатым Глобусам» за найлепшы драматычны серыял 2005 года і ўзнагародаю Гільдыі тэлевізійных акцёраў.

Згодна з навейшымі маркетынгавымі хадамі, «Згубленыя» ўжо не толькі серыял. Аўтары намагаюцца зацікавіць гледача шукаць дадатковую інфармацыю ў інтэрнэце, трапляючы на шматлікія старонкі, створаныя з адною мэтай: падаць яшчэ больш загадак. Лётныя лініі Oceanic Airlines, звышсакрэтная даследчыцкая кампанія DHARMA Initiative, таямнічы код на ўсіх прадуктах — гэта, магчыма, толькі частка шляхоў, якія могуць прывесці да адказаў на пытанні, якія паўстаюць на таямнічым востраве. Дадаткова, каб надаць праўдзівасці гістарычным падзеям, творцы ўплятаюць у сюжэт сапраўдныя ўстановы, напрыклад, універсітэт Мічыгана.

У маі 2007 года вытворцы серыялу паведамілі, што пасля трэцяга сезона будуць паказаны яшчэ 48 серый з прыгодамі «Згубленых», згрупаваныя ў тры кароткія сезоны. Планавалася, што тры апошнія сезоны будуць мець па 16 серыяў. Але забастоўка Гільдыі сцэнарыстаў ЗША прывяла да таго, што чацверты сезон быў скарочаны да 14 серый. У сувязі з гэтым тэлеканал ABC паведаміў пра павелічэнне ў пятым і шостых сезонах колькасці серыяў да 17. Заключная серыя апошняга шостага сезона пабачыла свет 23 мая 2010 года.

Зноскі