Зебуніса
Зебуніса або Зеб ун-Ніса Бегум Сахіба (перс.: زیبالنسا مخفی, англ.: Zēb-un-Nisā Makhfī, а таксама Zebunnisa, Zebunnissa, Zebunisa, Zeb-un-Nisa, Zeb-ul-Nissa, 1638—1702, Шахджаханабад, цяперашні Дэлі) — персамоўная паэтэса, дачка падышаха імперыі Вялікіх Маголаў Аўрангзеба .
Зебуніса | |
---|---|
перс.: زیبالنسا | |
Нараджэнне |
15 лютага 1638 |
Смерць |
26 мая 1702 (64 гады) |
Месца пахавання | |
Бацька | Aurangzeb[d] |
Маці | Dilras Banu[d] |
Веравызнанне | іслам і суніты |
Дзейнасць | паэзія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валодала персідскай, арабскай, цюркскай мовамі і урду. Вывучала філасофію, літаратуру, астраномію. Славілася каліграфіяй. Лічылася прыгажуняй.
Аўтар каментара да Карану «3ебі тафасір» (Краса тлумачэнняў). Паэтычная спадчына налічвае каля 4 тысяч беітаў і газеляў, пераважна на мове фарсі. Асноўнай тэмай паэтычнай творчасці Зебунісы з’яўляецца становішча ўсходняй жанчыны, яе ўнутраныя перажыванні, прыніжанасць і душэўная высакароднасць.
Галерэя
правіць-
Прынцэса Зебуніса і спадарожніцы
-
Партрэт Зебунісы (Абаніндранатх Тагор)
-
Палац Зебунісы, 1880, Аўрангабад.
-
Зебуніса была заручана са сваім стрыечным братам прынцам Сулейманам Сікохам.
Літаратура
правіць- Т. 9. Евклид — Ибсен. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — 624 с. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Зебунниса // Казахстан. Национальная энциклопедия (руск.). — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. II. — ISBN 9965-9746-3-2.
- Krieger-Krynicki A. Zebunissa: princesse captive à la cour du Grand Moghol. Roman. — P.: Mercure de France, 1990 (англ. пер. 2005).
- Зебуннисо. Огонь и слёзы. — М., 1977.
- Зебунисса. Огонь и слёзы. — М., 1983.
- Изречения персидских и таджикских поэтов. — СПб., 2005 (В сб. есть и стихи Зебуниссы).