Землетрасенне ў Мексіцы (2012)

Землетрасенне ў Мексіцы — землетрасенне магнітудай 7,4, якое адбылося 20 сакавіка 2012 года ў 12:02 па мясцовым часе (21:02 па мінскім) у паўднёва-усходняй частцы Мексікі. Эпіцэнтр землетрасення размяшчаўся каля Аметэпека. Пры невялікай глыбіні гіпацэнтра (10-20 км) землетрасенне выклікала моцныя штуршкі ў штатах Герэра і Аахака, а таксама ў раёне ціхаакіянскай берагавой лініі. Значныя падземныя штуршкі адчуваліся на адлегласці ў сотні кіламетраў, у тым ліку ў Мехіка і Гватэмале.[6]

Землетрасенне ў Мексіцы (2012) (Мексіка)
Землетрасенне ў Мексіцы (2012)
Дата і
час
12:02:53 20.03.2012
Магнітуда 7,4[1]
Глыбіня
гіпацэнтра
20 км
Закранутыя
краіны (рэгіёны)
 Мексіка
Пацярпелыя 2 загінулых[2][3],
11 раненых[4][5]

У выніку землетрасення было разбурана каля 200 дамоў[7], пацярпелі як мінімум 11 чалавек, двое загінула, 2,5 мільёна чалавек засталіся на час без электрычнасці.[8]

Зноскі

  1. Magnitude 7.4 - OAXACA, MEXICO (англ.)(недаступная спасылка). USGS. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2012. Праверана 20 сакавіка 2012.
  2. Anuncian que dos personas murieron por el terremoto del martes en México (ісп.). BBC News. BBC.. Праверана 23 March 2012.
  3. Two die of injuries suffered in Mexico quake(недаступная спасылка). The New Zealand Herald. APN News & Media (23 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2012. Праверана 23 March 2012.
  4. Earthquake in Guerrero – Oaxaca, Mexico – at least 32000 houses damaged in Guerrero, 11 injured(недаступная спасылка). SOS Earthquakes (22 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 22 March 2012.
  5. Nación – De 7.93 grados, el sismo en México, rectifica el SSN (ісп.)(недаступная спасылка). El Universal. El Universal Compañía Periodística Nacional S.A. de C.V (20 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2012. Праверана 20 March 2012.
  6. Graham, Dave. Big earthquake hits Mexico, no major damage reported (англ.)(недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 20 сакавіка 2012.
  7. Earthquake in Guerrero – Oaxaca, Mexico – at least 800 houses damaged in Guerrero, 11 injured Архівавана 19 верасня 2012.
  8. Сильное землетрясение в Мексике не нанесло серьезного ущерба | Природные катаклизмы | Экология