Злавіць Кайдаша (укр.: Спіймати Кайдаша) — украінскі 12-серыйны тэлесерыял 2020 года. Яго стварыла кампанія «ПроКіно» для тэлеканала СТБ. Сюжэт тэлесерыяла заснаваны на аповесці класіка ўкраінскай літаратуры Івана Нячуя-Лявіцкага «Кайдашава сям'я». Прэм'ера серыяла адбылася 2 сакавіка 2020 года на тэлеканале СТБ. Нягледзячы на шалёны поспех серыяла, аўтары неаднаразова падкрэслівалі, што не плануюць ствараць другі сезон.

Злавіць Кайдаша
укр.: Спіймати Кайдаша
Жанр драма, трагікамедыя, камедыя
Аўтар(ы) Наталія Варажбіт
Сцэнарыст(ы)
Вытворчасць ПроКіно
У галоўных ролях
Краіна вытворчасці Украіна
Мова украінская, суржык
Колькасць сезонаў 1
Колькасць выпускаў 12
Першы выпуск 2 сакавіка 2020
Вытворчасць
Прадзюсар(ы) Дзмітры Кіцай, Сяргей Назараў, Людміла Семчук, Уладзімір Барадзянскі
Выканаўчы прадзюсар(ы) Ягор Малыхін
Працягласць 45-65 хвілін (эпізод)
Вяшчанне
Тэлеканал(ы) СТБ
Спасылкі
atresplayer.com/antena3/…
IMDb ID 12115998

У аснове сюжэта — толькі фрагменты аповесці ўкраінскага пісьменніка Івана Нячуя-Лявіцкага «Кайдашава сям’я», падзеі якой адбываюцца ў 1860-я гады (праз некалькі гадоў пасля адмены прыгоннага права). Наталія Варажбіт унесла ў сюжэт шмат змяненняў у параўнанні з першакрыніцай: перанесла падзеі з ХІХ у ХХІ стагоддзе: у перыяд з 2000 на 2014 год, дадала шмат новых сюжэтных ліній. Падзеі серыяла разгортваюцца храналагічна: з 2005 па 2014 год. Асноўныя сюжэтныя лініі серыяла звязаны з адвечнай праблемай супрацьстаяння двух пакаленняў адной сям'і: бацькоў і дзяцей. У сюжэце прысутнічаюць разнастайныя драматычныя супрацьстаянні паміж усімі членамі сям'і; апагеем канфлікту стаў 2014 год, калі ў сям'і ўзніклі рознагалоссі наконт стаўлення да Еўрамайдана. Адзін з сыноў — Лаўрын, які ў цяжкія для Украіны часы дэманструе патрыятычныя погляды і далучаецца да барацьбы за незалежнасць, добраахвотнікам пайшоў на вайну абараняць Украіну ад расійскай агрэсіі. У той жа час іншы сын, Карп, заняў прарасійскую пазыцыю, абвінаваціўшы менавіта прыхільнікаў Майдана ў пачатку вайны на Данбасе і акупацыі Крыма Расіяй. 12-я серыя завяршаецца адкрытым фіналам.

Персанажы

правіць

Асноўныя

правіць

Другарадныя

правіць

Спасылкі

правіць