«Змоўкні!» (фр.: Tais-toi!) — французскі камедыйны крымінальны фільм 2003 года рэжысёра Франсіса Вебера. Галоўныя ролі выканалі Жэрар Дэпардзьё і Жан Рэно[3].

Змоўкні!M:
фр.: Tais-toi !
Жанр кінакамедыя, турэмны фільм[d] і баявік
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія UGC[d]
Працягласць 85 хв.
Бюджэт 27 440 000 €
Краіна
Мова французская
Год 2003 і 17 чэрвеня 2004[1]
IMDb ID 0310203

Квенцін (Жэрар Дэпардзьё) — дзіўнаваты дробны крымінальнік, які робіць напады на пункты абмену валюты. Не маючы магчымасці атрымаць патрэбныя грошы ў адной з рабаваных ім касаў, ён просіць накіраваць яго ў найбліжэйшы банк, які можна абрабаваць. Калі паліцыя пачынае пагоню за злачынцам, Квенцін забягае ў кінатэатр, дзе паказваюць мультфільм «Ледніковы перыяд[en]». Паліцэйскія яго з лёгкасцю затрымліваюць, бо замест таго, каб працягваць уцякаць, ён займае месца ў зале і з асалодай глядзіць мультфільм. Рубі (Жан Рэно), памочнік крымінальнага боса Фогеля (Жан-П’ер Малё[fr]), мае раман з жонкай свайго начальніка. Бос даведваецца пра здраду і забівае жонку. У помсту за смерць каханай Рубі крадзе ў свайго боса нарабаваныя ім грошы, аднак трапляе ў турму. Там Рубі адмаўляецца есці і гаварыць, што, аднак, не робіць ніякага ўражання на камісара Вернэ (Рышар Беры[en]), які бачыць у гэтым хітрык Рубі.

Па прапанове камісара абодва злачынцы — Квенцін і Рубі — апынаюцца ў адной камеры, бо следчыя ведаюць, што невыносны экстраверт Квенцін іншых зняволеных даводзіў да шаленства. Нягледзячы на гаварлівасць Квенціна, Рубі працягвае маўчаць, і Квенцін пачынае лічыць яго сваім сябрам. Праз нейкі час Рубі робіць спробу самагубства, яго ратуюць і пераводзяць у лазарэт. Каб зноў аказацца побач з Рубі, Квенцін робіць тое ж самае.

Рубі ўдаецца падкупіць лекара, каб той дапамог яму ўцячы з турмы. Квенцін, аднак, зрывае планы Рубі і робіць уласную спробу ўцёкаў з дапамогай п’янага сябра-кранаўшчыка. Спроба аказваецца няўклюднай, тым не менш, у Рубі і Квенціна атрымоўваецца ўцячы ад паліцыі і людзей Фогеля. Апошнія некалькі разоў нападаюць на ўцекачоў, аднак, дзякуючы збегу абставін і недарэчным учынкам Квенціна, ім удаецца выслізнуць. Уцёкі з турмы ўдаліся, але цяпер Рубі не можа пазбавіцца ад Квенціна, і яны абодва праходзяць праз мноства прыгодаў, у тым ліку рабуюць краму карнавальных касцюмаў, абкрадаюць дом дрэсіроўшчыка поні, адымаюць адзенне ў двух дзёрзкіх хлапцоў, крадуць шэраг паліцэйскіх і грамадзянскіх аўтамабіляў. Пры спробе крадзяжу чарговай машыны ўцекачоў заўважаюць два паліцэйскія, і адзін з іх раніць Рубі.

Уцекачы знаходзяць прытулак у закінутай краме, дзе Квенцін марыць адчыніць разам з новым сябрам кавярню. Той з раздражненнем адмаўляецца, але пераканаць у нечым Квенціна немагчыма. У краме яны сустракаюць бяздомную жанчыну, падобную на былую жонку Фогеля. Рубі адчувае сімпатыю да яе і дае ёй грошы, Квенцін жа пачынае раўнаваць да сябра. Ён тэлефануе Фогелю і абяцае здаць яму Рубі. Тым не менш, гэта аказваецца чарговым хітрыкам. Узятых у палон Рубі і Квенціна дастаўляюць у маёнтак Фогеля, дзе Рубі (які на самай справе трымаў на мушцы сваіх ахоўнікаў) пачынае перастрэлку. У выніку Фогеля забіваюць, а Квенцін выглядае смяротна параненым. Рубі расчульваецца над Квенцінам, які перад смерцю марыць аб уласнай кавярні, сумеснай з Рубі. Аднак калі Квенцін чуе, што Рубі нарэшце згодны завесці з ім кавярню, — ён імгненна пачынае здаравець.

Акцёрскі склад

правіць

Крыніцы

правіць
  1. http://www.kinokalender.com/film4719_ruby-quentin-der-killer-und-die-klette.html Праверана 15 снежня 2017.
  2. а б в г д е ё ж з і к Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. Tais-toi! (2003) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 1 кастрычніка 2021.

Спасылкі

правіць