Зоя Міхайлаўна Сяргеева

Зоя Міхайлаўна Сяргеева (11 лістапада 1936, с. Ільінскае, Дзмітраўскі раён, Маскоўская вобласць, Расія) — савецкі і расійскі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1980).

Зоя Міхайлаўна Сяргеева
Дата нараджэння 11 лістапада 1936(1936-11-11) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера археалогія
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава

Біяграфія

правіць

У 1959 г. скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. У 19591997 гг. працавала ў Інстытуце археалогіі Расійскай акадэміі навук.

Абследавала археалагічныя помнікі ў Віцебскай вобласці. Даследавала курганы VIIIXIII стст. у Верхнядзвінскім (у т.л. курганны могільнік Дзянісенкі[1]) і Талачынскім раёнах, вывучала этнічны склад і матэрыяльную культуру сельскага насельніцтва паўночнай Беларусі канца 1-га — пачатку 2-га тысячагоддзяў н.э.

Вучоная выявіла элементы пахавальнага абраду і матэрыяльнай культуры ўсходніх славян Паўночнай Беларусі, аналагічныя старажытнасцям балцкіх плямён, што тлумачыць захаваннем традыцый даславянскага насельніцтва, якое жыло тут да XI — пачатку XII стст., і кантактамі з суседнімі рэгіёнамі. Па знаходках балцкіх рэчаў даследавала сувязі крывічоў з суседнімі балцкімі плямёнамі ў дамангольскі час. На яе думку, у XXI стст. больш значае ўздзеянне на заходнерускія землі было з боку суседніх усходнеславянскіх плямён крывічоў на балцкі рэгіён. Даследавала курганы каля Друцка (Багрынава). Устанавіла, што тэрыторыю на ўсход ад Друцка ў XI ст. засялялі крывічы.

Кнігі і брашуры

правіць
  • Изучение курганов вы окрестностях Освейского озера // КСИА. — 1989. — № 195. — С. 71 — 74.

Артыкулы ў перыядычных і серыйных выданнях

правіць
  • Балтские элементы в древнерусских курганах днепро-двинского междуречья // Проблемы этнической истории балтов: тезисы докладов межреспубликанской научной конференции / [Редкол.: И. Э. Ронис (отв. ред.) и др.]. — Рига: Зинатне, 1985. — 203 с. — С. 95 — 97.
  • Курганы у дер. Багриново вблизи древнерусского Друцка (БССР) // КСИА. — 1969. — Вып. 120. — С.
  • Курганы у дер. Новинки Витебской области / З. М. Сергеева // Краткие сообщения Института археологии АН СССР (далей — КСИА). — 1975. — Вып. 144. — С. 85 — 90.
  • Раскопки курганов в Восточной Белоруссии // КСИА. — 1973. — Вып. 135. — С.
  • О прибалтийских шейных гривнах в древнерусских памятниках X—XIII вв. // Краткие сообщения о докладах и полевых исследованиях Института археологии АН СССР. — 1978. — Вып. 155. — 35—40: ил.
  • Раскопки курганов на северо-западе Витебской области // Археологические открытия 1975 года / Институт археологии, Академия наук СССР; [Отв. ред. Б. А. Рыбаков]. — М.: Наука, 1976. — 602 с., [1] л. ил.: ил. — С. — 425—426.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.

Літаратура

правіць
  • Каробушкіна, Т. М. Сяргеева Зоя Міхайлаўна / Т. М. Каробушкіна // Археалогія Беларусі: Энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 461, [1] с. — С. 339. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  • Каробушкіна, Т. М. Сяргеева Зоя Міхайлаўна / Т. М. Каробушкіна // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 599—600. — ISBN 5-85700-077-7.